Псалтыр 133 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Васіля Сёмухі

 
 

Песня ўзыходжання. Давідава. Вось, як добра і як прыемна жыць братам у згодзе:
 
Песьня ўзыходжаньня. Дабраславеце насеньне Госпада, усе рабы Гасподнія, што стаяць у доме Гасподнім у пару начную.

як алеек найдаражэйшы на галаве, які сцякае на бараду, на бараду Ааронаву, які сцякае на край шаты яго;
 
Узьнясеце рукі вашыя да сьвяцілішча, і дасбраславеце Госпада.

як раса Гэрмонская, што кладзецца расой на гару Сіён, бо там Госпад ссылае дабраславенне, жыццё вечнае.
 
Дабраславіць цябе зь Сіёна Гасподзь, Які стварыў неба й зямлю.