Псалтыр 113 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Яна Станкевіча
Алілуя. Хваліце, слугі Госпадавы, хваліце імя Госпада.
Галілуя! Хваліце, слугі СПАДАРОВЫ, хваліце імя СПАДАРОВА;
Хай будзе імя Госпада дабраслаўлёна з [гэтага] часу, цяпер і вечна.
Хай будзе дабраславёна імя СПАДАРОВА адгэтуль аж на векі;
Ад усходу сонца і да захаду яго хай будзе ўслаўлена імя Госпада.
Ад усходу сонца аж да заходу ўслаўлена імя СПАДАРОВА.
Госпад узвышаны над усімі народамі, слава Яго над нябёсамі.
Высокі над усімі народамі СПАДАР, над нябёсамі хвала Ягоная.
Хто ж, як Госпад Бог наш, Які жыве на вышынях?
Хто падобны да СПАДАРА, Бога нашага, Каторы жывець на вышыні,
І схіляецца, каб пазіраць на неба і на зямлю?
Каторы зьніжаецца, каб бачыць нябёсы й зямлю,
Падымае Ён з зямлі ўбогага, з гною выцягвае беднага,
Падыймае галечу з пылу, з кучы гною ўзносе ўбогага,
каб памясціць яго з князямі, з князямі народа Свайго.
Каб пасадзіць яго з князьмі, з князьмі люду Свайго.
Ён робіць так, што няплодная пасяляецца ў доме як маці, што радуецца сынам.
Садзе бясплодную дому вясёлаю маткаю дзяцей. Галілуя!