Псалтыр 52 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Кіраўніку хору. Маскіль. Давідаў.
 
Кіраўніку хору. Псальм Давідавы.

Пасля таго, як Даэг эдаміт прыйшоў да Саўла і паведаміў яму, кажучы: «Давід увайшоў у дом Ахімэлеха».
 
Пасьля таго, як ідумэй Доэг прыйшоў да Саўла і паведаміў, кажучы: “Давід увайшоў у дом Абімэлеха”.

Чаго фанабэрышся злосцю, ты, магутны [сваёй] несправядлівасцю?
 
Чаму ты хвалішся ў злачынстве, ты — герой ганебны!

Увесь дзень думаеш пра загубу; язык твой, як вострая брытва, ты, крывадушнік.
 
У кожным часе ты выдумляеш загубу: як вострая брытва язык твой, ты — крывадушнік!

Любіш ты ліхое больш за добрае, хлусню больш, чым казаць справядлівае.
 
Ты любіш больш ліхое, чым добрае: ахватней няпраўду, як справядлівасьць.

Любіш ты розныя пагібельныя словы, хітры язык!
 
Любіш усякую гібельную гутарку, язык — крывадушны!

Таму знішчыць цябе Бог да канца, адпіхне цябе, і выкіне цябе з палаткі, а корань твой — з зямлі жывых.
 
За гэта Бог скрышыць цябе і зьнішчыць цябе навекі і вырве цябе з жыльля і выкараніць цябе з зямлі жывых.

Убачаць справядлівыя і спалохаюцца, і будуць смяяцца з яго:
 
І ўбачаць справядлівыя і ўбаяцца і будуць сьмяяцца зь яго.

«Вось жа чалавек, які не прызнаў Бога сваім прыстанішчам, але надзею сваю паклаў у вялікім багацці сваім, і ўздужэў у злачынствах сваіх».
 
“Вось чалавек, што __________ Бога сабе апорай, а на веліч свайго багацьця спадзяваўся, дый узмацняўся сваім злачынствам”.

А я вось, як аліўка зялёная ў доме Божым. Я паклаў надзею ў міласэрнасці Божай навечна і на векі вечныя.
 
А я, як аліўнае __________, што __________ __________ __________ надзеюся на Божае зьмілаваньне цяпер і навекі.

Буду Цябе славіць на векі заўсё, што ўчыніў Ты, і буду чакаць імя Твайго, бо яно добрае, перад святымі Тваімі.
 
Я ж хачу дзякаваць Табе навекі за тое, што Ты ўчыніў і спадзявацца на Імя тваё перад сьвятымі тваімі, бо яно ёсьць добрае.