Псалтыр 1 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Шчасны чалавек, які не ідзе за парадай бязбожных, і на дарогу грэшнікаў не ступае, і не сядзіць у зборышчы насмешнікаў,
 
Чалавек той шчасьлівы, што ня ходзіць на раду нягоднікаў, ані шляху блуднікаў ня трымаецца і між насьмешнікаў не засядае.

але ў законе Божым воля яго, і пра закон Яго разважае ён днём і ноччу.
 
Але ў законе Госпада прыемнасьць знаходзіць і аб Законе ягоным разважае днём і ноччу.

І будзе ён, як дрэва паблізу цячэння вод, якое дае плод у свой час і лістота якога не вяне; і ўсё, што ён робіць, будзе ўдавацца яму.
 
І ён ёсьць, як дрэва пасаджанае ля водных патокаў, што дае свой плод у часе, а лісьцё яго не вяне ніколі, і што ён робіць, яму ўдаецца.

Не гэтак ліхадзеі, не гэтак! Бо яны — як пыл, што вецер разносіць.
 
Ня так бязбожныя, ня гэтак: яны падобны да мякіны, што вецер па полі разносіць.

Таму і не ўстаяць бязбожныя на судзе, ані грэшнікі на сходзе справядлівых,
 
Так ня ўстояць на судзе бязбожныя, ані грэшнікі ў грамадзе справядлівых.

бо Госпад рупіцца пра шлях справядлівых, а дарога бязбожных загіне.
 
Бо Госпад ведае шлях справядлівых, а дарога бязбожных загіне.