Псалтыр 140 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Кіраўніку хору. Псальм. Давідаў.
 
Кіраўніку хору. Псальм Давідавы.

Вырві мяне, Госпадзе, ад ліхога чалавека, сцеражы мяне ад гвалтаўніка.
 
Вызваль мяне, Госпадзе, ад нягодных людзей, ад чалавека гвалтоўнага барані мяне!

Яны задумваюць у сэрцы ліхое, цэлы дзень узнімаюцца на бойкі.
 
Яны ў сэрцы сваім думаюць ліхое: кажны дзень узьнімаюць калатню,

Востраць языкі свае, як змяя, яд змяіны — у вуснах іх.
 
Навастрылі язык свой, як зьмея, — яд зьмяіны на вуснах іхніх.

Усцеражы мяне, Госпадзе, ад рукі грэшніка, ухавай мяне ад гвалтаўніка.
 
Захавай мяне, Госпадзе, ад рук бязбожніка! Барані мяне ад чалавека гвалтоўнага, ад тых, то мяркуюць мяне зьбіць з трону;

Пыхліўцы хаваюць пятлю на мяне і шнуры расцягваюць, як сетку.
 
Ад тых, што нацягваюць сетку пад мае ногі; нахабнікі, што схавалі пастку і сілкі, і наставілі петлі на дарозе.

Кажу Госпаду: Ты мой Бог, Госпадзе, выслухай голас малення майго.
 
Сказаў я да Госпада: “Ты ёсьць мой Бог! Пачуй, Г-дзе, голас маей малітвы!

Госпадзе, Божа, магуцце збаўлення майго, Ты ўхавай галаву маю ў дзень бою.
 
Госпадзе, мой Валадару! Ты ёсьць помач майго збаўленьня: Ты мне засланяеш галаву ў дзень барадзьбы.

Не спаўняй, Госпадзе, жадання бязбожніка і не выконвай намераў яго. Хай не падымаюць
 
Не згаджайся, Г-дзе, з жаданьнем бязбожнікаў, ня дай удачы іхнім змовам!

галавы тыя, што акружаюць мяне, хай злоснасць іх вуснаў пакрые іх.
 
адсутнічае

Хай спадуць на іх вуглі агністыя, укінь іх у яму, і няхай не падымуцца.
 
Няхай, як дождж, спадзе на іх гаручае вугольле! Каб яны, скіненыя ў прорву, больш не паўсталі.

Балбатун хай не застанецца на зямлі, ліха апануе гвалтаўніка на пагібель.
 
Няхай зло прасьледуе ч-ка да сьмерці і гвалтоўніка. Хай злосьнікі ня ўтрымаюцца на зямлі.

Уведаў я, што Госпад учыніць суд над убогім і адпомсціць за беднага.
 
Я ведаю, што Госпад няшчасным дасьць правасудзьдзе і справядлівасьць убогім.