Псалтыр 49 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча
Кіраўніку хору. Сыноў Корэ. Псальм.
Кіраўніку хору. Сыноў Карэевых. Псальм.
Паслухайце пра гэта, усе народы, настаўце вушы, усе жыхары свету,
Слухайце гэта, усе народы! Зважайце вы, усе жыхары сусьвету.
усе простыя людзі, як і вяльможы, разам, як адзін, — багаты і бедны.
Вы, людзі простыя, як і магнаты,- багачы і ўбогія — разам.
Мае вусны выкажуць мудрасць, а развага сэрца майго — разважнасць.
Вусны мае аб’яўляюць мудрасьць, а думкі сэрца майго — пазнаньне.
Нахілю я вуха маё на прыпавесць, пры звоне псалтыры адкрыю маю загадку.
Прыхіляю вуха маё да прыповесьці, выкрываю загадку маю пад ігру арфы.
Чаго мне баяцца ў дні ліхія, калі несправядлівасць падступных акружыць мяне?
Чаго мне баяцца ў дні няшчасьця, калі абступае мяне і мучыць злосьць напасьнікаў?
Яны ўпэўнены ў сваім магуцці і мноствам багацця свайго хваляцца.
Якія спадзяюцца на дастаткі свае і хваляцца ўзростам багацьця свайго.
Але ж сам сябе чалавек не адкупіць, не дасць ён Богу ахвяры адкуплення свайго.
Ніхто выкупіць сам сябе ня можа, ані заплаціць Богу за сябе.
Збаўленне душы яго вельмі каштоўнае, так што ніколі не хопіць,
Лішне дарагая была б цана за іх душу і гэтага ня будзе ніколі.
каб хто дажыў да самага канца і не бачыў загубы.
Ці ж ён астаўся б навекі? Дый ня ўбачыў бы магілы ніколі?
Бо ўбачыць ён, што памруць мудрыя і аднолькава гінуць неразумны і дурань, пакідаючы свае багацці чужым людзям.
Але ж ён убачыць, што і мудрыя паміраюць і дурныя ды няцямлівыя аднолькава прападаюць, пакідаючы іншым сваё багацьце.
Магілы іх — дамы іх навечна, калі нават назавуць яны імёнамі сваімі свае землі.
Іхнія магілы будуць іхнімі дамамі назаўсёды, іх жыльлем зь веку ў век, хоць бы сваім імянем называлі землі.
І чалавек, калі ён у пашане, не век трывае ў ёй; прыпадобнены ён да быдла, якое прападае; і стаўся ён падобны да іх.
І чалавек у чэсьці не разумее (трываці ня будзе), — падобны да жывелы, што йдзе на забой.
Такая дарога тых, у якіх спадзяванне на саміх сябе, і такі канец тых, якія сваёй гаворкай захапляюцца.
Гэткі лёс тых, што неразумна былі пэўныя сябе, а іх канец такі, якія зь лёсу свайго былі задаволены.
Як авечкі, і яны ў пекле кладуцца, смерць пасе іх; а справядлівыя гаспадараць над імі, хутка знікне іх воблік: апраметная — іх жытло.
Як авечкі яны ў край сьмерці зыходзяць, сьмерць іх пасе, а справядлівыя панаваць над імі будуць. (раніцай постаць іхняя знікне, а магіла — гэта іхняя сяліба).
Ды ўсё ж Бог адкупіць душу маю, з рук апраметнай сапраўды прыме мяне.
Але Бог вызваліць маю душу з краіны памёршых і возьме мяне да Сябе.
Не бойся, калі чалавек зробіцца багатым, калі памножана будзе заможнасць яго дома.
Ня бойся, калі чалавек багацее, калі ўзрастае слава дому ягонага.
Бо калі памрэ ён, то нічога з сабой не забярэ, і яго заможнасць разам з ім не пойдзе.
Бо, калі памрэ, дык нічога ня зможа ўзяці з сабою і хвала ягоная ня пойдзе зь ім.
Хаця супакойваў ён сам сябе пры жыцці ў душы сваёй: «Будуць хваліць цябе за тое,
Хаця б за жыцьця ён патураў душы сваей, кажучы: “Будуць хваліць цябе, што ты дбаў аб сабе”.
што ты добра ўчыніў сабе», аднак пойдзе ён да роду бацькоў сваіх, якія ўжо ніколі не ўбачаць святла.
Але ён пойдзе да роду сваіх бацькоў, якія ніколі сьвятла не пабачаць.
Чалавек, які жыве ў пашане і не разумее; прыпадобнены ён да быдла, якое прападае бясследна; і ёсць ён падобны да іх.
Чалавек у роскашы не разумее і падобны да жывёлы, што йдзе на забой.