Псалтыр 49 верш » Псалтыр 49:14 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 49 верш 14

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 49:14 / Пс 49:14

Filter: all
Прынясі Богу ў ахвяру падзяку, і выконвай твае абяцаньні Ўсявышняму,

Гэткі шлях іхні, тых, якія спадзяюцца на сябе, і тых, якім [словы] вуснаў іхніх даспадобы. (Сэлях)

Такая дарога тых, у якіх спадзяванне на саміх сябе, і такі канец тых, якія сваёй гаворкай захапляюцца.

Гэта дарога іхная — шал іхны, і тыя, што за імі, упадабалі вусны іхныя. Сэля.

Гэткі лёс пэўных сябе і тых, каму словы іх даспадобы:

Такая дарога іхная ёсьць іхная няразумнасьць. І тыя, што ідуць за імі, упадабалі іхныя словы. Зэля.

Прынясі Богу ахвяру хвалы, і споўні твае абяцаньні Усявышняму,

Гэткі лёс тых, што неразумна былі пэўныя сябе, а іх канец такі, якія зь лёсу свайго былі задаволены.

Ахвяруй Богу ахвяру хвалення І падай Вышняму малітвы твае.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter