Псалтыр 124 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Песня ўзыходжання. Давідава. Калі б не Госпад быў з намі, хай скажа цяпер Ізраэль,
 
Песьня узыходжаньня. Давідава. Калі-б ня было з намі Госпада, — скажы, Ізраэль —

Калі б не Госпад быў з намі, калі людзі паўсталі супраць нас:
 
Калі-б ня было з намі Госпада, калі людзі супраць нас паўставалі,

адразу праглынулі б яны нас жывымі, калі б разгарэлася іх абурэнне на нас,
 
Тады яны нас праглынулі-б зусім жывымі, якіх гнеў распаліўся на нас.

Напэўна, вада затапіла б нас, ручай праплыў бы праз душу нашу;
 
Тады воды нас затапілі-б, паток прайшоў-бы па нас.

напэўна, праплылі б праз душу нашу бурлівыя воды.
 
Тады пранясьліся-б над нашаю душою бурлівыя воды.

Дабраславёны Госпад, Які не даў нас на здабычу ў зубы іх.
 
Багаслаўлены Госпад, што не даў нас на здабычу іхнім зубам.

Душа наша, як верабей, вырвалася з сіла птушкаловаў: сіло парвалася, а мы вызваліліся.
 
Душа наша ўцякла, як птушка, з сеткі птушкалова. І вось, сетка парвалася і мы вольныя!

Успамога наша ў імю Госпада, Які стварыў неба і зямлю.
 
Наша успамога — у Імені Госпада, Які стварыў неба і зямлю.