Псалтыр 67 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Кіраўніку хору. На струнах. Псальм. Песня.
 
Кіраўніку хору. На струнных. Псальм-песьня.

Хай злітуецца Бог над намі і падабраславіць нас; хай пралье святло аблічча Свайго над намі,
 
Няхай Бог будзе нам ласкавы і багаславіць нас! Няхай нас асьвеціць сваім абліччам!

каб пазналі на зямлі шлях Твой, між усіх народаў — збаўленне Тваё.
 
Каб пазналі на зямлі твае дарогі,- між усімі народамі збаўленьне тваё.

Хай вызнаюць Цябе народы, Божа; хай вызнаюць Цябе народы ўсе.
 
Каб Табе, о Божа, дзякавалі народы, каб людзі дзякавалі Табе.

Хай весяляцца і радуюцца народы, бо Ты судзіш народы ў справядлівасці і кіруеш людам на зямлі.
 
Няхай узрадуюцца ўсе пляменьні і сьпяваюць, бо Ты судзіш народы справядліва і пляменьні кяруеш на зямлі па праўдзе.

Хай вызнаюць Цябе народы, Божа, хай вызнаюць Цябе народы ўсе.
 
Няхай Табе, Божа, дзякуюць народы і ўсе людзі няхай дзякуюць Табе!

Зямля дала плод свой; хай дабраславіць нас Бог, Бог наш,
 
Зямля выдала свой ураджай: няхай Бог, наш Бог, нас багаслаўляе!

хай дабраславіць нас Бог, і няхай баяцца Яго ўсе канцы зямлі.
 
Няхай Бог нас багаслаўляе і каб Яго баяліся на ўсіх узьмежках зямлі!