Псалтыр 6 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча
Кіраўніку хору. Для струнных іструментаў. На актаву. Псальм Давідаў.
Кіраўніку хору, на 8-мі струнных. Псальм Давідавы.(а)
Госпадзе, не выкрывай мяне ў гневе Тваім, і не асуджай мяне ў абурэнні Тваім.
Гопадзе, у гневе тваім не асудзі мяне і ў запальчывасьці тваёй не карай мяне!
Пашкадуй мяне, Божа, бо я кволы; ацалі мяне, Божа, бо трасуцца косці мае.
Зжалься нада мною, Божа, бо я нядужы, — вылячы мяне, Госпадзе, бо стурбаваліся косьці мае.
І душа мая надта ўстрывожана, а Ты, Госпадзе, дакуль жа?
І душа мая вельмі стрывожана, але ты, Госпадзе, дакуль?...
Павярніся, Госпадзе, вызвалі душу маю; уратуй мяне дзеля міласэрнасці Тваёй.
Вярніся, Госпадзе, вызвалі душу маю, выбаў мяне дзеля міласьці тваёй!
Бо не ёсць у смерці той, хто помніць Цябе, а ў пекле хто ж будзе Цябе славіць?
Бо ў сьмерці няма памяці аб Табе, а ў магіле хто ўспомніць аб Табе?(б)
Замучыўся я ў стагнанні маім, штоноч абмываў я ложак свой, слязьмі сваімі пасцель сваю паліваў.
Я замарыўся ад уздыхання: штоноч я амываю (плачам) ложа маё, — паліваю сьлязьмі пасьцель маю.
Змарнела ў жальбе вока маё, састарэў я сярод усіх непрыяцеляў маіх.
Зацьмілася ад тугі вока маё, я састарэўся пасярод ворагаў маіх.
Адступіцеся ад мяне ўсе тыя, што чыніце злачынства, бо Госпад пачуў голас плачу майго.
Адступіце ад мяне, усе злачынцы! Бо Госпад пачуў голас плачу майго.
Госпад пачуў маленне маё, бо прыняў Госпад малітву маю.
Бог выслухаў маленьне маё, Госпад прыняў малітву маю.
Хай жа пасаромяцца і будуць моцна стурбаваныя ўсе непрыяцелі мае; няхай навернуцца і пасаромяцца вокамгненна.
Няхай застыдаюцца і затрывожацца мае ворагі і няхай зара адступяць засаромлены!