Псалтыр 110 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Давідаў. Псальм. Сказаў Госпад Госпаду майму: «Сядзь праваруч Мяне, аж дакуль пакладу непрыяцеляў Тваіх пад ногі Твае».
 
Псальм Давідавы. Сказаў Госпад Уладыцы майму: “Засядзь правруч Мяне; ворагаў тваіх пакладу за падножак твой!

Жазло магуцця Твайго вышле Госпад з Сіёна: «Валадар Ты сярод непрыяцеляў Тваіх!
 
Бэрла сілы тваей Госпад прыцягне з Сыёну: валадай сярод ворагаў тваіх!

За Табою першынства ў дзень магуцця Твайго, у ззянні святым, з улоння на досвітку нарадзіў я Цябе».
 
Пры Табе валадарства ад дня твайго нараджэньня на горах сьвятых, з улоньня сьвітаньня як расу (?) тваей маладосьці (?) я нарадзіў цябе.

Прысягнуў Госпад і не пашкадуе: «Ты святар навекі на ўзор Мэльхісэдэха».
 
Госпад пакляўся і не пашкадуе Ён: “Ты ёсьць сьвятар навекі, паводле парадку Мэльхісэдэка.

Госпад праваруч Цябе: у дзень гневу Свайго зрыне Ён цароў.
 
Госпад праваруч Цябе: у дзень гневу свайго сатрэ цароў,

Ён будзе судзіць народы: будзе поўна трупаў, зрыне Ён галовы на зямной прасторы.
 
Будзе судзіць народы, Ён усё напоўніць трупамі. Скрышыць галовы, як шырока зямля

Па дарозе нап’ецца з ручая і дзеля таго падыме галаву.
 
Па дарозе нап’ецца з руч’я і дзеля таго падыйме галаву.