Псалтыр 45 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча
Кіраўніку хору. На мелодыю “Лілія”. Сыноў Корэ. Маскіль, вясельная. Песня кахання.
Кіраўніку хору. Песьня сыноў Карэевых. На ліры 6-ці струннай. Песьня вясельная.
Вымавіла сэрца маё добрае слова, распавядаю я пра творы мае цару; язык мой — пяро пісара, які спрытна піша.
Маё сэрца дрыжыць ад словаў прыгожых: Я ўзношу песьню маю да Цара, — язык мой як пёрка скарапісца.
Прыгажэйшы ты выглядам між сыноў людскіх, разлілася ласка на тваіх вуснах, таму дабраславіў цябе Бог павечна.
Ты — прыгажэй, найпрыгажэйшы з усіх сыноў чалавечых! Ласкавасьць разьлілася на вуснах тваіх,
Прыперажы меч твой да паясніцы тваёй, о наймагутнейшы, — гонар твой і красу!
Аперажы, ваяка, паясьніцу тваю мячом, моцай тваей і красою!
У красе тваёй выйдзі наперад, узыдзі на калясніцу дзеля праўды, літасцівасці і справядлівасці, і хай кіруе табою мужная твая правіца,
Ідзі ў аб’езд (змагайся) за праўду, за пабожнасьць і справядлівасьць! Нацягні цяціву на лук і ўчыні страшнай правіцу тваю!
народы падаюць перад табою. Стрэлы твае вострыя — у сэрцы ворагаў цара.
Вострыя стрэлы твае і табе паддаюцца народы: трацяць сэрца царавы ворагі.
Пасад Твой, Божа, на векі вечныя, і жазло справядлівасці — жазло валадарства Твайго.
Назаўсёды трон твой, о Божа, і навекі! Жазло справядлівасьці — бэрла твайго царства.
Узлюбіў Ты справядлівасць і ўзненавідзеў беззаконне, таму намасціў цябе, Божа, Бог твой алеем радасці больш за супольнікаў тваіх.
Ты любіш справядлівасьць і ненавідзіш бязбожнасьці, а за гэта Бог, твой Бог, памазаў Цябе алеем радасьці па-над тваіх таварышаў (канкурэнтаў).
Міра, алой і касія — на ўсёй адзежы тваёй, з дамоў слановай косці лютні весяляць цябе.
Ад адзежы тваей струменіць міра, алёэс і касія: з харомаў з сланёвае косьці цешыць цябе мэлёдыя гарфы.
Царскія дочкі — сярод скарбаў тваіх; стаіць царыца праваруч цябе, прыбраная ў золата з Афіра.
Між улюбенымі тваімі — царавы дочкі: па тваей правіцы — царыца ў золаце Офіру.
Слухай, дачка, глянь і нахілі вуха тваё, і забудзься пра народ твой і пра дом бацькоў тваіх,
Пачуй, дачушка, глянь ды прыхілі вуха: забудзь ты свой народ і дом бацькі свайго!
цар прагне прыгажосці тваёй. Паколькі ён — валадар твой, пакланіся яму.
Калі цар зажадае красы тваей, ты сукланіся яму, бо Ён ёсьць твой валадар.
Дачка Тыру — з падарункамі, багацеі з народа шукаюць у цябе ласкавасці.
Дачка Тыру прыходзіць з дарамі і найбагацейшыя з народу, каб цешыцца тваім абліччам.
Надзвычайна славутая дачка цара — унутры, агорнутая залатымі тканінамі.
Найпрыгажэйшая сама царэўна залататканай адзежы.
У шматколернай вопратцы прыводзяць яе да цара; дзевы, яе сяброўкі, следам за ёй ідуць да цябе.
У гафтаванай адзежы вядуць яе да Цара: зь ёй дружкі-дзяўчаткі ўводзяцца да Цябе.
Ідуць яны ў весялосці і радасці, прыводзяць іх у дом цара.
Прыводзяць іх вясёлых, у радасьці і ўваходзяць яны ў царавы хорам.
Месца тваіх бацькоў зоймуць твае сыны, установіш ты іх князямі над усёй зямлёй.
Сыны твае будуць замест айцоў тваіх. Ты паставіш іх князямі па усенькай зямлі.
Я зраблю памятным імя Тваё з роду ў род, і дзеля таго вызнаваць Цябе будуць народы вечна і на векі вечныя.
Імя Тваё я зраблю трывалым з роду ў род, каб народы славілі Цябе навекі!