Псалтыр 119 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча
Шчасныя беззаганныя ў дарозе, якія ходзяць у законе Госпада.
Шчасьлівыя тыя, якіх хлях ёсьць беззаганны, ўшто ходзяць паводле закону Г-да.
Шчасныя, што пільнуюцца сведчанняў Яго і ўсім сэрцам імкнуцца да Яго.
Шчасьлівя тыя, што пільнуюцца ягонага загаду, што усім сэрцам шукаюць Яго,
Яны не ўчыняюць несправядлівасці, і ідуць Яго шляхамі.
І якія злачынства ня робяць, але ходзяць ягонымі дарогамі.
Ты загадаў ім, каб моцна пільнаваліся загадаў Тваіх.
Ты загадаў твае запаведзі, каб цалкам іх захаваці.
О, каб трывалымі былі мае дарогі для захавання сведчанняў Тваіх.
О, каб дарогі мае былі накіраваны, каб я выконваў твае установы!
Тады я не пасаромлюся, калі буду зважаць на ўсе Твае загады.
Тады-б я ня меў сораму, узіраючы на твае загады.
Буду вызнаваць Цябе ў шчырасці сэрца, у тым, што я навучыўся судам справядлівасці Тваёй.
Буду дзякаваць Табе шчырым сэрцам, пазнаваючы справядлівыя твае законы.
Буду захоўваць я пастановы Твае, не пакідай мяне ніколі.
Твае уставы я буду заховываць, не пакідай мяне цалкам.
Якім чынам юнак захавае чыстай дарогу сваю? Пільнуючыся слоў Тваіх.
Як юнак дарогу сваю захавае у чыстасьці? Пільнуючыся слова твайго.
Усім сэрцам маім шукаю я Цябе, зрабі так, каб я не адступіўся ад пастановаў Тваіх.
Усім маім сэрцам шукаю я Цябе: ня дай мне адхіліцца ад запаведзяў тваіх!
У сэрцы сваім берагу словы Твае, каб не грашыць супраць Цябе.
У сэрцы маім хаваю я твае абяцаньні, каб ня зблудзіць перад Табою.
Дабраславёны Ты, Госпадзе; навучы мяне пастановам Тваім.
Багаслаўлен Ты, Госпадзе, научы мяне уставаў Тваіх!
Вуснамі маімі палічыў я ўсе прысуды вуснаў Тваіх.
Вуснамі маімі я абвяшчаю усе прысуды вуснаў тваіх.
Адчуў я асалоду на дарозе сведчанняў Тваіх, як Тваіх найвялікшых багаццяў.
З шляху загадаў тваіх я цешуся больш як з усяго багацьця.
Спасцігаю прыказанні Твае і аглядаю шляхі Твае.
Я хачу разважаць запаведзі твае і на дарогі твае пазіраці.
Буду захапляцца пастановамі Тваімі, не забуду словы Твае.
У тваіх уставах будзе уцеха мая, не забуду слова твайго (…)
Рабі дабро слузе Твайму, і я буду жыць і пільнавацца слоў Тваіх.
Будзь добры для твайго слугі, і я жыць буду і пільнавацца слова твайго.
Раскрый вочы мае, і я буду аглядаць цуды закону Твайго.
Расчыні мае вочы, я буду бачыць дзівы закону твайго.
Госць я на зямлі, не хавай ад мяне загадаў Тваіх.
Я — чужынец на зямлі: не хавай ад мяне запаведзяў тваіх.
Змарнела душа мая ў імкненні да судоў Тваіх у любы час.
Мая душа зьнемаглася, жадаючы заўсёды уставаў тваіх.
Паўшчуваў я пыхлівых, праклятыя, што адступаюцца ад загадаў Тваіх.
Ты пагразіў гордым і праклятым, што адхіляюцца ад загадаў тваіх.
Аддалі ад мяне ганьбу і пагарду, бо пільнуюся я сведчанняў Тваіх.
Здымі зь мяне зьнявагу і пагарду, бо я хаваю загад твой.
Калі нават князі сядзяць і гавораць супраць мяне, слуга Твой будзе спасцігаць пастановы Твае.
Хоць князі, засядаючы, супраць мяне гамоняць, дык твой слуга уставы твае разважае.
Бо і сведчанні Твае — асалода мая, і парада мая — пастановы Твае.
Але тваё пасьведчаньне — вось мая уцеха; загады твае — гэта мае дарадчыкі.
Прынікла да пылу душа мая, ажыві мяне паводле слова Твайго.
Мая душа прыліпла да пылу; ажыві мяне паводле слова твайго!
Дарогі мае абвясціў я, і Ты выслухаў мяне, навучы мяне пастановам Тваім.
Апавядаў я пра дарогі мае, і Ты мяне выслухаў, — навучы мяне уставаў тваіх.
Дарогу прыказанняў Тваіх дай мне зразумець, і я буду спасцігаць цуды Твае.
Дай зразумеці мне шлях тваіх запаведзяў і я буду разважаць аб цудах тваіх.
Душа мая ў смутку роніць слёзы, хай кіруе мною слова Тваё.
У смутку душа мая ня можа больш заснуць, узмацуй мяне паводле слова твайго.
Дарогу маны павярні ад мяне, а закон Твой дай мне прыхільна.
Адвярні мяне ад шляху ілжывага і дай мне ласку твайго закону.
Дарогу праўды выбраў я, прысуды Твае паставіў я перад сабою.
Я выбраў шлях праўды і пажадаю уставаў тваіх.
Прынік я да сведчанняў Тваіх, Госпадзе; не пасарамаці мяне.
Я прыстаў да твайго пасьведчаньня, Госпадзе: ня дай мне асароміцца!
Дарогаю прыказанняў Тваіх пабягу, бо пашырыў Ты сэрца маё.
бягу я па дарозе тваіх запаведзяў, бо Ты пашырыў сэрца маё.
Усталюй закон мне, Госпадзе, дарогу пастановаў Тваіх, і я трымацца буду яе заўсёды.
Навучы мяне, Госпадзе, шляху уставаў тваіх: я хачу іх сьцерагчы як найлепш.
Дай мне разуменне, і я буду выконваць закон Твой і пільнавацца яго ад усяго сэрца майго.
Дай мне розум, каб я сьцярог закон твой і каб спаўняў яго усім сэрцам.
Вядзі мяне сцежкай загадаў Тваіх, бо я жадаю яе.
Вядзі мяне па сьцежцы тваіх загадаў, бо у гэтым мая ўцеха.
Нахіні сэрца маё да сведчанняў Тваіх, а не да нажывы.
Нахілі маё сэрца да прадпісу твайго, а не да карысьці.
Адвярні вочы мае, каб не глядзелі на марнасць; на дарозе Тваёй ажыві мяне.
Адвярні мае вочы ад абразоў марнасьці; ажыві мяне праз слова тваё.
Узнаві для слугі Твайго прырачэнне Тваё; яно — дзеля ўшанавання Твайго.
Датрымай свайго слова слузе твайму, каб я Цябе баяўся.
Ухілі ганьбу маю, якой я напалоханы, бо прысуды Твае спагадныя.
Сьцеражы мяне ад ганьбы, якой я баюся, бо суды твае пажаданыя.
Вось жа жадаю я Тваіх пастаноў: па законнасці Тваёй ажыві мяне.
Вось я жадаю загадаў тваіх; ажыві мяне праз сваю справядлівасьць.
Дык хай сыдзе на мяне міласэрнасць Твая, Госпадзе, збаўленне Тваё паводле Твайго прырачэння.
Няхай твая любоў, Госпадзе, прыйдзе ка мне — тваё збаўленьне паводле абяцаньня твайго,
І дам я слова ў адказ тым, якія мяне зневажаюць, бо ўскладаю я надзею на словы Твае.
Каб я мог запярэчыць на слова зьнявагі, бо я спадзяюся на слова тваё.
Не ўхіляй ніколі ад вуснаў маіх слова праўды, бо маю надзею ў рашэннях Тваіх.
Не пазбаў мае вусны слова праўды, бо я спадзяюся на твой прысуд.
І буду пільнавацца закону Твайго заўсёды, павечна і ў векі вечныя.
Каб-жа я трымаўся бязупынна закону твайго — назаўсёды й навекі!
Ды буду хадзіць прасторнай [дарогай]; бо шукаю я прыказанняў Тваіх.
Ды буду хадзіць па шырокім прасторы, бо шукаў загадаў тваіх.
Буду гаварыць пра прыказанні Твае перад царамі і не пасаромеюся.
Буду гаварыць прад царамі аб запавеце тваім і цалкам не паўстыдаюся.
І буду захапляцца загадамі Тваімі, бо люблю іх.
Твае запаведзі сталіся радасьцяй маей: я іх вельмі палюбіў.
Падымаю рукі мае да загадаў Тваіх, якія люблю; і буду спасцігаць пастанаўленні Твае.
Я уздыймаю рукі мае да запаведзяў тваіх, якія я люблю; да да жаданьняў тваіх, якія я разважаю.
Помні пра слова Тваё слузе Твайму, якім Ты даў мне надзею.
Заін. Успомні Ты слова сваё да слугі твайго, на якое Ты даў мне надзею.
Яно пацешыла мяне ў прыніжэнні маім, бо слова Тваё ажывіла мяне.
Такая пацеха мая ў нядолі маей, што тваё абяцаньне мяне ажыўляе.
Пыхліўцы кпяць з мяне нахабна, але я ад закону Твайго не адступаю.
Гордыя заўзята высьмейвалі мяне, а я ад закону твайго ня ўхіляўся.
Помню і пра адвечныя суды Твае, Госпадзе, і яны цешаць мяне.
Упамінаю я, Госпадзе, суды твае даўнейшыя і гэта мая пацеха.
Абурэнне апанавала мяне праз грэшнікаў, што пакідаюць закон Твой.
Запальчывасьць мяне бярэ супраць бязбожных, якія пакідаюць закон твой.
Песнямі сталіся для мяне пастановы Твае ў месцы падарожжа майго.
Уставы твае песьняю мне сталіся на мейсцы маей пілігрымкі.
І ноччу помню я імя Тваё, Госпадзе, і буду пільнавацца закону Твайго.
Імя тваё, Госпадзе, я ўспамінаю ўначы і выконваю твой закон.
Гэта сталася са мною, што стаў выконваць я прыказанні Твае.
Вось сталася са мною што, бо захадаў тваіх пільнуюся!
Доля мая — Госпад: паабяцаў я пільнавацца слоў Тваіх.
Я сказаў: “Мая частка, Госпадзе, заховываць слова Тваё.
Звярнуўся я малітоўна да аблічча Твайго ад усяго сэрца майго; злітуйся нада мной паводле Твайго прырачэння.
З усяго сэрца я хачу упрасіць тваё аблічча: будзь мне ласкаў паводле твайго абяцаньня.
Абдумваю я шляхі свае і павяртаю ногі свае да Тваіх сведчанняў.
Я разважыў аб дарогах маіх і скіраваў стоны мае да уставаў тваіх.
Паспяшаўся і не замарудзіў, каб пільнавацца загадаў Тваіх.
Я сьпяшаўся і я не марудзіў, загады твае выраўняючы
Аплялі мяне кругом путы грэшнікаў, а закону Твайго я не забыўся.
Сеці бязбожных аблуталі мяне, ды закону твайго я не забыўся.
Устаю апоўначы, дзякаваць Табе за прысуды справядлівасці Тваёй.
Сярод поўначы цстаю я, каб дзякаваць Табе за твае суды справядлівыя.
Я саўдзельнік усіх тых, што шануюць Цябе і пільнуюцца прыказанняў Тваіх.
Я прыяцель усім тым, што Цябе баяцца ды загадаў тваіх пільнуюцца.
Поўная зямля міласэрнасці Тваёй, Госпадзе; навучы мяне пастановам Тваім.
Тваей любоўю, Госпадзе, поўніцца зямля, навучы мяне уставаў тваіх!
Дабрадзейства даў Ты слузе Твайму, Госпадзе, паводле слова Твайго.
Добра Ты зрабіў слузе твайму, Госпадзе, паводле слова твайго.
Дабрачыннасці, разважнасці і веданню навучы мяне, бо паверыў я загадам Тваім.
Навучы мяне добрага розуму і пазнаньня, бо я веру запаведзям тваім.
Перш чым быў прыніжаны, блудзіў я, цяпер жа буду трымацца прырачэння Твайго.
Перш чым быў прыгнечаны, я блукаўся; цяпер я хаваю тваё абяцаньне.
Добры Ты і дабрачынны, навучы мяне пастановам Тваім.
Ты ёсьць добры і дабрадзейны, дык навучы мяне уставаў тваіх.
Пыхліўцы плануюць подступы на мяне, а я ўсім сэрцам выконваю прыказанні Твае.
Пышныя няпраўдай абмазваюце мяне, а я ўсім сэрцам трымаюся загадаў тваіх.
Атлусцела сэрца іх, быццам тук, а я захапляюся законам Тваім.
Іх сэрца застыгла як сала; а я тваім законам пацяшаю сябе.
Добра для мяне, што быў я прыніжаны, каб навучыўся пастановам Тваім.
Добра мне сталася, што быў прыгнечаны, каб вучыцца уставаў тваіх!
Лепш для мяне закон вуснаў Тваіх, чым тысячы золата і срэбра.
Закон вуснаў тваіх для мяне лепшы, як мільёны золата і серабра.
Рукі Твае стварылі мяне і аформілі мяне; дай мне разуменне, і я навучуся загадам Тваім.
Рукі твае старылі мяне і уфармавалі мяне; дай жа мне зразумець і навучыцца уставаў тваіх!
Тыя, што шануюць Цябе, убачаць мяне і ўзвесяляцца, бо трывала ўсклаў я надзею на словы Твае.
Хто Цябе баіцца, той з радасьцяй убачыць мяне, бо я чакаю на слова тваё.
Спазнаў я, Госпадзе, што прысуды Твае — справядлівасць, і па справядлівасці прынізіў Ты мяне.
Я ведаю, Госпадзе, што сды твае справядлівыя і Ты прыгнятаў мяне.
Калі будзе міласэрнасць Твая, каб суцешыць мяне, паводле прырачэння Твайго слузе Твайму.
Няхай твая любоў будзе мне пацехаю — паводле абяцаньня твайго сулзе твайму.
Спашлі на мяне ласкі Твае, каб я мог жыць, бо закон Твой — асалода мая.
Няхай прыйдзе ка мне твая ласкавасьць і я буду жыць, бо твой закон — пацеха мая.
Хай пасаромеюцца пыхліўцы, бо падступна прыгняталі яны мяне, я буду спасцігаць прыказанні Твае.
Гордым няхай будзе сорам за тое, што бяз прычыны уціскаюць мяне; а я разважаю твае загады.
Хай павернуцца да мяне тыя, што шануюць Цябе, і тыя, што пазналі сведчанні Твае.
Няхай навернуцца да мяне тыя, што баяцца Цябе і што ведаюць тваё аб’яўленьне (?)
Хай будзе сэрца маё беззаганнае ў пастановах Тваіх, і не пасаромлюся.
Няхай сэрца маё будзе беззаганным у тваіх уставах, каб мне тады ня быць асаромленым!
Марнее, [прагнучы] збаўлення, душа мая, і трывала ўскладаю я надзею на слова Тваё.
Мая душа (сумуе) да збаўленьня твайго, на слова тваё спадзяюся.
Тупеюць вочы мае, [шукаючы] прырачэння Твайго, кажучы: «Калі Ты суцешыш мяне?»
Вочы мае (сумуюць) да твайго абяцаньня: калі Ты мяне пацешыш?
Бо стаў я, як мех [скураны] у дыме, пастановаў жа Тваіх не забыўся.
Бо я стаўся як мех скураны у дыме, але ўставаў тваіх не забываюся.
Колькі дзён слугі Твайго? Калі ўчыніш суд над пераследнікамі маімі?
Колькі яшчэ дзён жыцьця слузе твайму? Калі ты учыніш справядлівасьць тым, што мяне уціскаюць?
Накапалі для мяне ям пыхліўцы, і яны — не паводле закону Твайго.
Гордыя мне капаюць ямы, насупраць твайго закону.
Усе загады Твае — справядлівасць; падступна яны пераследы мне чынілі: успамажы мне.
Кажная твая запаведзь — праўда; бязьвінна уціскаюць мяне, памажы мне!
Ледзь не забілі яны мяне на зямлі, але я не пакінуў прыказанняў Тваіх.
Мала-што ня зьнішчылі мяне на зямлі: я-ж не пакінуў загадаў тваіх.
Паводле міласэрнасці Тваёй ухавай мяне жывым, а я захаваю напамінанні Твае.
Праз любоў тваю захавай мне жыцьцё: я захаваю аб’яву вуснаў тваіх.
Навечна, Госпадзе, слова Тваё ўсталявана на небе.
Навекі, госпадзе, слова тваё — нязьмяннае ёсьць у небе.
На ўсе пакаленні — праўда Твая; умацаваў Ты зямлю, і яна трывае.
Ад роду ў род — праўда твая; Ты умацаваў зямлю і яна трывае.
Паводле прысудаў Тваіх трывае яна сёння, бо ўсё служыць Табе.
паводле тваіх прысудаў усё існуе да гэтага дня, бо кажная рэч ёсьць служка твая.
Каб закон Твой не быў мне асалодай, тады я адразу прапаў бы ў прыніжанасці маёй.
Калі-б твой закон ня быў маей пацехай, я загінуў-бы ў нядолі.
Век не забуду прыказанні Твае, бо праз іх ажывіў Ты мяне.
Па век не забудуся загадаў тваіх, бо імі Ты захаваў жыцьце маё.
Я Твой, збаў мяне, бо адшукаў я прыказанні Твае.
Я — твой! Спасі Ты мяне! Бо шукаю загадаў тваіх.
Цікуюць на мяне грэшнікі, каб загубіць мяне, я зразумеў сведчанні Твае.
Пільнуюць бязбожныя, каб загубіць мяне, а я ўважаю на пастанову тваю.
Я ўбачыў абмежаванасць любой дасканаласці; загад Твой — бязмежна шырокі.
Я бачыў канец усякае дасканаласьці, але запаведзь твая сягае найдалей.
Як жа палюбіў я закон Твой, Госпадзе; цэлы дзень — роздум мой [пра яго].
Як я люблю закон твой! Увесь дзень разважаю аб ім.
Закон Твай зрабіў мяне разумнейшым за непрыяцеляў маіх, бо ён са мною навечна.
Ты мяне зрабіў мудрэйшым за ўсіх ворагаў маіх праз закон твой, а ён заўсёды мой.
Стаўся я мудрэйшым за ўсіх тых, што вучылі мяне, бо сведчанні Твае — роздум мой.
Я больш растаропны за усіх настаўнікаў маіх, бо разважаю запаведзь тваю.
Разумею я лепш за старцаў, бо выконваю прыказанні Твае.
Я разумнейшы быў чым старыя, бо сьцерагу загады твае.
Ад усякай ліхой дарогі ўстрымліваю я ногі мае, каб упільнавацца слова Твайго.
Ад усякай благой сьцяжынкі я стрымліваю крокі свае, каб захаваць слова тваё.
Ад прысудаў Тваіх я не ўхіляюся, бо Ты навучыў мяне.
Ад тваіх пастановаў я зусім ня ўхіляюся, бо гэта Ты мяне вучыш.
Якія ж салодкія для паднябення майго прырачэнні Твае, лепш за мёд — для вуснаў маіх!
Як салодка майму паднябеньню тваё абяцаньне, лепш як мёд для вуснаў маіх!
Праз прыказанні Твае атрымаў я разуменне; таму ненавіджу любую дарогу маны.
Праз твае запаведзі я стаў разумным, дык ненавіджу кажны шлях няпраўды.
Паходня для ног маіх — слова Тваё і святло сцежкі маёй.
Слова тваё — сьветач для крокаў маіх, сьвятло на дарозе маей.
Даю я прысягу і пастанаўляю пільнавацца прысудаў справядлівасці Тваёй.
Я прысягнуў і датрымаю — тваіх справядлівых прысудаў.
Прыніжаны я вельмі, Госпадзе; ажыві мяне паводле слова Твайго.
Я да глыбіні прыгнечаны няшчасьцем, Госпадзе; ажыві мяне паводле слова твайго!
Хай будуць пажаданымі добразычлівасці вуснаў маіх, Госпадзе, і прысудам Тваім навучы мяне.
Прыймі ласкава ахвяру вуснаў маіх, Госпадзе! навучы мяне уставаў тваіх.
Жыццё маё заўсёды ў небяспецы, а законаў Тваіх я не забываюся.
Мая душа заўсёды ў руках маіх, але не забываюся закону твайго.
Грэшнікі паставілі пастку на мяне, а я не зблудзіў ад прыказанняў Тваіх.
Бязбожнікі сець наставілі на мяне, але я не адхіліўся ад загадаў тваіх.
Сведчанні Твае — спадчына мая навечна, бо яны — радасць сэрца майго.
Пастановы твае ёсьць назаўсёды маей спадчынай: яны — радасьць сэрца майго.
Схіліў я сэрца маё, каб чыніць пастановы Твае вечна, да канца.
Я нахіліў сэрца маё, каб спаўняць волю тваю, назаўсёды і для нагароды
Ненавіджу я двудушных, а люблю закон Твой.
Двудушных я ненавіджу, а закон твой люблю.
Ты покрыва і шчыт мой, трывала ўсклаў я надзею на слова Тваё.
Ты ёсьць мой прытулак і мой шчыт, на слова тваё я спадзяюся.
Адхіліцеся ад мяне ліхадзеі, і буду я выконваць загады Бога майго.
Адступіце ад мяне, нягоднікі, каб мне сьцерагчы запаведзі Бога майго!
Падтрымай мяне паводле прырачэння Твайго, і я буду жыць; і не пасарамаці мяне ў чаканні маім.
Падтрымай Ты мяне паводле абяцаньня твайго і жыць буду і ня дай асароміцца мне у надзеі маей.
Падмацуй мяне, і буду збаўлены, і буду захапляцца пастановамі Тваімі заўсёды.
Памажы мне і буду збаўлены: уставы твае прад вачамі маімі
Адцураешся Ты ўсіх адступнікаў ад пастановаў, бо задума іх — мана.
ты пагарджаеш усімі тымі, што адыходзяць ад уставаў тваіх, бо няпраўда ёсьць іхняе плянаваньне.
За шлак лічыш Ты ўсіх грэшнікаў зямлі; таму палюбіў я сведчанні Твае.
Ты адкідаеш як жужам усіх беззаконных землі, затое я люблю аб’явы твае.
Трымціць ад страху Твайго цела маё; баюся я судоў Тваіх.
Дрыжыць ад страху цела маё перад табою і прысудаў тваіх я баюся.
Учыніў я суд і справядлівасць; не выдавай мяне тым, што ўзводзяць паклёп на мяне.
Мая дзейнасьць была — права і справядлівасьць; ня выдавай мяне маім прыгнятальнікам!
Забяспеч слугу свайго дабром, каб не ўзводзілі паклёп на мяне пыхліўцы.
За слугу твайго заступіся для дабра яго; ня дай гордуномм уцекаць мяне.
Вочы мае стамляюцца ад чакання дапамогі Тваёй і справядлівых прырачэнняў Тваіх.
Зьнемагаліся вочы мае, выглядаючы помачы тваей, і дзеля прысуду справядлівасьці.
Учыні са слугой Сваім паводле міласэрнасці Тваёй і навучы мяне пастановам Тваім.
Учыні з (рабом) слугою тваім паводле любові тваей, навучы мяне пастановаў тваіх.
Слуга Твой я; дай мне разуменне, каб ведаў я сведчанні Твае.
Я-ж слуга твой, дай мне зразумець і я пазнаю волю тваю.
Пара дзейнічаць, Госпадзе, бо расцерушылі закон Твой.
Пара ўжо дзеяць, Госпадзе, нарушылі твой закон.
Дзеля таго люблю я загады Твае больш за чыстае золата,
Затое я люблю твае законы — больш, чым золата — чыстае золата!
таму кіраваўся я ва ўсім прыказаннямі Тваімі, узненавідзеў любую дарогу маны.
Дзеля таго я няруюся паводле ўсіх тваіх запаведзяў, а кажную сьцежку непраўды я ненавіджу.
Дзівосныя сведчанні Твае, трымалася іх душа мая.
Дзіўны ёсьць Запавет твой, дзеля таго душа мая хавае яго.
Абвяшчэнне слоў Тваіх прасвятляе і дае разуменне малым.
Аб’яўленьне слова твайго асьвятляе, і іх простыя (людзі) разумеюць.
Раскрываю вусны мае і ўцягваю паветра, бо прагну загадаў Тваіх.
Расчыняю шырака вусны мае і уздыхаю, бо я прагну запаведзяў тваіх.
Павярніся да мяне і злітуйся нада мной паводле прысуду Твайго для тых, што любяць імя Тваё.
Павярніся ка мне і зьмілуйся нада мною, як Ты робіш тым што любяць Імя тваё.
Накіроўвай крокі мае паводле прырачэння Твайго, і не запануе нада мною аніякая несправядлівасць.
Умацуй стопы мае паводле абяцаньня твайго, каб зло незапанавала нада мною.
Адкупі мяне ад паклёпаў людскіх, каб пільнаваўся я прыказанняў Тваіх.
Выбаў мяне ад уціску людзкога, каб я пільнаваўся загадаў тваіх.
Прасвятлі аблічча Тваё на слугу Твайго і навучы мяне пастановам Тваім.
Асьвяці сваё аблічча для слугі твайго і навучы мяне уставаў тваіх.
Ручаі слёз выцякаюць з вачэй маіх, бо не пільнуюцца яны закону Твайго.
Вочы мае аплываюць руч’ём сьлёзаў паплылі з вачэй маіх, бо не спаўняюцца законы твае.
Справядлівы Ты, Госпадзе, і праўдзівы суд Твой.
О, Ты справядлівы, Госпадзе і твае прысуды правыя.
Перадаў Ты ў справядлівасці сведчанні Твае ў чыстай праўдзе.
Ты запаведаў свае аб’явы справядліва, як шчырую праўду.
Марнуе мяне руплівасць мая, бо забываюцца пра словы Твае непрыяцелі мае.
Руплівасьць аб твой домзьядае мяне, бо мае прыгнятацелі забыліся слова твайго.
Прырачэнне Тваё надзвычай агністае, і слуга Твой палюбіў яго.
Тваё абяцаньне выпрабавана цалкам, дык слуга твой палюбіў яго.
Малюсенькі я і занядбаны, прыказанняў Тваіх не забыўся.
Кволы я і годны пагарды, але загадаў тваіх я не забываюся.
Твая справядлівасць — вечная справядлівасць, і закон Твой — праўда.
Справядлівасьць твая — справядлівасьць вечная і закон твой — праўда.
Бяда і ўціск наваліліся на мяне, загады Твае — асалода мая.
Трывога і прыгнёт зваліліся на мяне, а запаведзі твае — мая уцеха.
Сведчанні Твае — вечная справядлівасць; дай мне разуменне, і я буду жыць.
Справядлівасьць аб’яўленьня твайго — вечная; дай мне зразумець, а я жыць буду.
Крычу я ад усяго сэрца майго: выслухай мяне, Госпадзе; выканаць хачу пастановы Твае.
адсутнічае
Крычу я да Цябе: збаў мяне, і буду выконваць загады Твае.
адсутнічае
Апярэджваю я раніцу і клікаю, трывала ўскладаю надзею на словы Твае.
адсутнічае
Апярэдзяць вочы мае світанне, каб абдумаць мне прырачэнні Твае.
адсутнічае
Пачуй голас мой паводле міласэрнасці Тваёй, Госпадзе, паводле прысуду Твайго ажыві мяне.
адсутнічае
Наблізіліся тыя, што пераследуюць мяне ў ліхасці, але ад закону Твайго аддаліліся яны.
адсутнічае
Блізка Ты, Госпадзе, і ўсе загады Твае — праўда.
адсутнічае
Ад пачатку даведаўся я пра сведчанні Твае, што заснаваў Ты іх навечна.
адсутнічае
Паглядзі на прыніжэнне маё і вырві мяне; бо закону Твайго я не забыўся.
адсутнічае
Рассудзі справу маю і адкупі мяне, пры дапамозе прырачэння Твайго ажыві мяне.
Барані Ты справы маей і ... мяне: у тваім абяцаньні — ажыві мяне.
Далёка збаўленне ад грэшнікаў, бо яны не адшукалі пастановаў Тваіх.
Збаўленьне ад бязбожных далёка: яны ня шукаюць волі тваей.
Вялікая Твая, Госпадзе, міласэрнасць, паводле прысуду Твайго ажыві мяне.
Міласэрдзе тваё, Госпадзе, вялізнае: у тваіх прысудах ажыві мяне.
Многа пераследуючых мяне і засмучаючых мяне; ад напамінаў Тваіх я не ўхіляюся.
Шмат ёсьць такіх, што мяне прасьледуюць, мяне ўціскаюць, ды я ня ухіліўся ад запавету твайго.
Бачу я адступнікаў і брыджуся, бо прырачэнняў Тваіх яны не берагуць.
Бачыў я адступнікаў і чуў да іх агіду, бо яны не захоўвалі слова твайго.
Госпадзе, люблю Твае прыказанні, з міласэрнасці ўхавай мяне жывым.
Глянь, Госпадзе, як я люблю загады твае! на міласьць тваю ажыві мяне!
Аснова слоў Тваіх — праўда, і вечныя ўсе прысуды справядлівасці Тваёй.
Аснова слова твайго ёсьць праўда, а твае уставы справядлівыя навекі.
Князі чыняць пераслед мне без прычыны, а сэрца маё шануе слова Тваё.
Князі прасьледуюць мяне бяз прычыны, але сэрца маё баіцца слова твайго.
Весялюся з прырачэнняў Тваіх, як тыя, што натрапілі на вялікую здабычу.
Радасьць мая у слове тваім, як у таго, хто прыдбаў вялікую дабычу.
Ненавіджу я ману і брыджуся; але Твой закон люблю.
Няпраўду я ненавіджу і брыджуся ею, а закон твой я люблю.
Сем разоў на дзень хвалю Цябе за справядлівыя прысуды Твае.
Сямкротна ў дзень я хвалю Цябе за справядлівыя твае уставы.
Шчодры супакой тым, што любяць закон Твой, і няма для іх спакушэння.
Вялікі спакой даеш Ты тым, што любяць закон твой і яны ня згорашацца.
Маю надзею на дапамогу Тваю, Госпадзе, і выконваю загады Твае.
Спадзяюся я, Госпадзе, збаўленьня твайго, бо я хаджу паводле загадаў тваіх.
Дапільнавалася душа мая сведчанняў Тваіх, і палюбіў я іх надзвычайна.
Душа мая выконвае запавет Твой і вельмі яго любіць.
Выконваю прыказанні Твае і сведчанні Твае, бо ўсе дарогі мае на віду ў Цябе.
Я захоўваю загады твае ды запавет Твой: усе мае дарогі перад Табою.
Хай наблізіцца маленне маё да Цябе, Госпадзе; згодна з словам Тваім дай мне разуменне.
Няхай дойдзе мой кліч да аблічча твайго, Госпадзе! паводле слова твайго дай мне разуменьне.
Хай дойдзе да Цябе маленне маё; паводле прырачэння Твайго вызвалі мяне.
Няхай мая малітва прыйдзе прад аблічча тваё! Паводле слова твайго вызвалі мяне!
Выпусцяць гімн вусны мае, калі навучыш мяне пастановам Тваім.
Няхай вусны мае аб’яўляюць хвалу тваю, бо Ты вучыш мяне пастановаў тваіх.
Хай апявае язык мой прырачэнне Тваё, бо ўсе загады Твае — справядлівасць.
Няхай язык мой сьпявае аб слове тваім, бо усе загады твае справядлівыя.
Хай рука Твая станецца такой, каб успамагала мне, бо выбраў я прыказанні Твае.
Няхай рука твая успамагае мяне, бо я выбраў сабе твае загады.
Запрагнуў я збаўлення Твайго, Госпадзе, і закон Твой — асалода мая.
Я прагну, Госпадзе, спасеньня твайго, а закон твой — здавальненьне маё.
Хай жыве душа мая і хваліць Цябе, і прысуды Твае ўспамагаюць мне.
Няхай жыве душа мая, каб хваліць Цябе і прысуды твае хай памогуць мне!
Блукаю я, як авечка, што прапала; шукай слугу Твайго, бо загадаў Тваіх я не забываюся.
Я заблудзіў: як згубленая авечка: шукай Ты слугу твайго! Не, загадаў тваіх я не забыўся!