Псалтыр 141 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча
Псальм. Давідаў. Госпадзе, клічу я Цябе, хутка памажы мне; паслухай голасу майго, калі прызываю Цябе.
Псальм Давідавы. Госпадзе, я клічу Цябе, пасьпяшы да мяне! Пачуй голас мой, калі я гукаю да Цябе!
Хай малітва мая накіруецца да Цябе, як кадзіла, а паднятыя рукі мае, як вячэрняя ахвяра.
Няхай малітва мая узносіцца, як кадзіла, прад Табою; а мае рукі — як ахвяра вячорная!
Пастаў варту, Госпадзе, для вуснаў маіх, сторажаў ля дзвярэй вуснаў маіх.
Пастаў, Госпадзе, стражу вуснам маім і варту прас браме губаў маіх!
Не схілі сэрца майго да слова злачыннага дзеля прыдумлення бязбожных задумаў з людзьмі, якія чыняць несправядлівасць; і не буду есці прыватных страў іх.
Ня схілі сэрца майго да учынкаў благіх, — ды чыніць штосьці ліхое з нягоднікамі, — каб я не каштаваў іхняе асалоды.
Хай мяне ўдарыць Справядлівы ў міласэрнасці і паўшчувае мяне; алей жа грэшніка хай не намасціць галавы маёй, бо нават малітва мая супраць ліхадзействаў іх.
Няхай мяне б’е справядлівы: гэта з любові ён мяне карае. Аднак алей бязбожнаго няхай ніколі не красіць маей галавы! Заўсёды малітва мая супрацівіцца іхняй злосьці.
Кінутыя ў ліхія рукі суддзяў сваіх пачуюць словы мае, бо яны былі лагоднымі.
Іх судзьдзі кінены ў цясьніны між скалаў, тады яны зразумеюць, што словы мае лагодныя былі.
Як кавалкі ад рассякання і ўзорвання на зямлі, рассыпаны косці іх па цяснінах пекла.
Як-бы хто зямлю араў і драбіў, так нашыя косьці рассыпаны над берагам пекла (Шэолю).
Бо да Цябе, Госпадзе, Госпадзе, [звяртаю] вочы мае; да Цябе прыбег я; не губі душы маёй.
Да Цябе, Госпадзе, вочы мае (скіраваны): да Цябе прыбягаю, не адапхні маей душы!
Сцеражы мяне ад сіла, якое наставілі на мяне, і ад спакусаў тых, што чыняць несправядлівасць.
Сьцеражы мяне ад сеткі, што наставілі на мяне, і ад пятлі злачынцаў.
Хай грэшнікі ўсе разам паўпадаюць у свае петлі і дай, каб я выйшаў цэлы.
Няхай упадуць самі бязбожныя — ўсе разам — у сваю сетку, а я прайду сваім шляхам!