Псалтыр 114 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча
Алілуя. Пры выхадзе Ізраэля з Егіпта, дома Якуба — з чужога народа.
Алелюя! Калі выйшаў Ізраэль з Эгіпту, дом Якубавы з народу барбараў,
Сталася Юда свяцілішчам яго, Ізраэль — сілай яго.
Юдэя сталася сьвятыня Ягонай, Ізраэл — валадарствам Ягным.
Мора бачыць і ўцякае, Ярдан вяртаецца назад;
Мора ўбачыла ды уцякло, Ярдан назад паврнуўся.
Горы заскакалі, як бараны, і ўзгоркі — быццам ягняткі.
Скакалі горы, як бараны, узгоркі — як ягняты.
Што з табой, мора, чаму ты ўцякаеш? І ты, Ярдан, што вяртаешся назад?
Што табе, мора, што ты ўцякаеш? Ты, Ярдане, што назад вярнуўся?
Горы, чаму скачаце, як бараны, і ўзгоркі, як ягняткі?
Што скачаце, горы, як бараны, узгоркі — як ягняткі?
Трымці, зямля, перад абліччам Госпада, перад абліччам Бога Якубава,
Дрыжы, зямля прад абліччам Госпада, прад абліччам Бога Якубавага,
Які скалу ператварае ў вадаём, а каменную гару — у крыніцу.
Які скалу абяртае ў возера воднае, а крэмень — у крыніцу вады.