Псалтыр 23 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Псальм Давідаў. Госпад — Пастыр мой, і нічога мне не бракуе.
 
Псальм Давідавы. Госпад ёсьць мой Пастыр: няма ў мяне нястачы.

На пашах зялёных Ён мяне ўладкаваў, па-над воды супачыну прывёў Ён мяне.
 
На сьвежых пасьбішчах нясе мяне і да водаў супачынку вядзе мяне.

Падмацаваў душу маю, вывеў мяне на шлях справядлівасці дзеля імя Свайго.
 
Ён узмацняе душу маю: на сьцежку праўды кяруе мяне дзеля свайго Імяні.

Бо калі буду ісці і лагчынаю ценю смерці, не збаюся ліха, бо Ты са мною. Жазло Тваё і кій Твой — толькі яны мяне суцяшаюць.
 
Дык каб я праходзіў длінаю ценю, ня спужаюся ніякага ліха, бо кіёк твой са мною і палка твая мяне пацяшаюць.(а)

Ты накрыў перада мною стол насуперак тым, што ўціскаюць мяне; намасціў алейкам галаву маю, і келіх мой поўны з вярхом.
 
Ты прыгатаваў пачастунак на вачах маіх праціўнікаў: галаву маю памазаў алейкам і мая чара пераліваецца.

Спагаднасць і міласэрнасць будуць крочыць за мною следам, і пасялюся я ў доме Госпада на доўгія дні.
 
А ласка і шчасьце таварышаць мне ўсе дні жыцця майго. І астануся ў доме Гасподнім найдаўжэйшыя дні.