Псалтыр 18 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Кіраўніку хору. Давіда, слугі Госпада, які прамовіў Госпаду словы гэтай песні, калі Госпад яго вызваліў ад моцы ўсіх ворагаў яго
 
Кіраўніку хору. Гэта ёсьць словы слугі Божага Давіда, калі Бог вызваліў яго ад усіх ягоных ворагаў і ад рукі Саула. — Ён казаў:

і з-пад рукі Саўла. Сказаў ён так: «Люблю Цябе, Госпадзе, магутнасць мая.
 
“Люблю цябе, Госпадзе, сіла мая! (мой Збаўца, ты мяне вызваліў ад напасьці).

Госпад — апірышча маё, і прыстанішча маё. Выратавальнік мой; Бог мой — памочнік мой, і я на Яго спадзяюся; абаронца мой і рог збаўлення майго і апякун мой.
 
Госпад — скала мая і мой прыпынак, мой Збавіцель — Ён Бог мой! Я маю ў ім апору, — Ён маё замчышча і мой шчыт, і рог майго збаўленьня: мая цьвярдыня і мой прытулак.”

Паклічу я Госпада, вартага хвалы, і буду збаўлены ад ворагаў маіх.
 
Буду клікаць Госпада, дастойнага хвалы, і ад ворагаў маіх буду вольны.

Агарнулі мяне хвалі смерці, і віры Бэліяла ўстрывожылі мяне.
 
Хвалі сьмерці мяне абступілі, і патокі загубы стрывожылі мяне.

Путы пякельныя аплялі мяне, смяротныя петлі душаць мяне.
 
Пякельныя путы аблыталі мяне, і сеці сьмерці зваліліся на мяне.

У роспачы маёй клічу я Госпада, і Бога майго прызываю; пачуў Ён кліч мой з храма Свайго, і прызыў мой перад позіркам вачэй Яго ўвайшоў.
 
У маей трывозе клікаў я Госпада і галасіў да Бога майго. І з сьвятыні сваей Ён пачуў голас мой, а лямант мой дайшоў да вушэй ягоных.

Здрыганулася і затрымцела зямля; зрушыліся і здрыгануліся падваліны гор, бо Ён запалаў гневам.
 
Задрыжэла і затрэслася зямля, падваліны гор спужаліся — (захісталіся ад ягонага гневу).

Узняўся дым з ноздраў Яго і агонь знішчальны з вуснаў Яго выйшаў; вуголле [агністае] пачало расцякацца з Яго.
 
Узняўся дым з ноздраў Яго і з вуснаў яго полымя пажару, (распаленае вугольле сыпалася ад Яго).

Нахіліў Ён нябёсы, і сышоў, і змрок пад нагамі Яго.
 
Нахіліў нябёсы і зышоў, а чорная хмара — пад нагамі Яго.

І ўзняўся на херубіна, і паляцеў, нёсся на крылах вятроў.
 
Ён сеў на Хэрувіма і ляцеў, а крыльля ветру насілі Яго.

І ахінуўся цемрай, як заслонай, пасярод яе — палатка Яго: цёмная вада, паветраныя хмары.
 
А цемра была ягонай заслонаю: цёмнымі водамі ахутаў Сябе — хмара над хмараю.

Перад бляскам позірку Яго праплывалі хмары, град і агністае вуголле.
 
Бляск перад Ім загарэўся — град і вугальле агністае.

І загрымеў на нябёсах Госпад, і Найвышэйшы даў пачуць голас Свой: град і агністае вуголле.
 
Госпад загрымеў на нябёсах — Найвышэйшы даў пачуць свой голас.

І пусціў Ён стрэлы Свае і рассыпаў іх, насыпаў маланак і ўстрывожыў іх.
 
Выпусьціў стрэлы свае і рассыпаў іх (ворагаў), — маланак мноства, ды разграміў іх.

І адкрыліся крыніцы вод, і адчыніліся падмуркі сусвету ад ушчування Твайго, Госпадзе, ад подыху гневу Твайго.
 
Тады паказалася марское дно і адкрыліся падваліны сьвету на страшны голас твой, Госпадзе, на подых ноздраў тваіх.

Даслаў Ён нарэшце [руку], і прыняў мяне, і выцягнуў мяне з водаў многіх;
 
І з вышыні працяг Ён руку і схапіў мяне і выцягнуў мяне з тоні вялізнай.

вырваў мяне ў ворагаў маіх вельмі моцных і ў тых, што ненавідзяць мяне, бо яны ўзмацніліся лепш за мяне.
 
Вырваў мяне ад ворага майго магутнага, ад ворагаў, мацнейшых ад мяне.

Яны напалі на мяне ў дзень смутку майго, і зрабіўся Госпад апораю маёю.
 
Яны напалі на мяне ў дзень майго няшчасцьця, але Бог быў маей апорай.

І вывеў мяне на прастор, збавіў мяне, бо пажадаў мяне.
 
Ён вывеў мяне на вольны прастор, Ён ратаваў мяне, бо Ён мяне любіць.

І адплаці мне, Госпад, паводле праўды маёй і паводле чысціні рук маіх аддай мне.
 
Госпад мне адлплаціў за маю справядлівасьць, за чыстасьць маіх рук.

Бо я пільнаваў шляхі Госпада і не адступаўся нягодна ад Бога майго.
 
Бо я трымаўся Божых шляхоў, ня блудзячы далёка ад Бога майго.

Бо ўсе прысуды Яго перада мной, і ўсю праўду Яго не адрынуў я ад сябе.
 
Бо ўсе законы Яго маю прад сабою і ад загадаў Яго я не адхілюся.

І стаў я беззаганны з Ім і высцерагаўся злачыннасці.
 
Я ёсьць перад Ім беззаганны і сьцерагуся граху.

І адплаціў мне Госпад паводле праўды маёй, і паводле чысціні рук маіх перад позіркам вачэй Яго.
 
І Бог адплаціў паводле маей справядлівасьці, за чыстасьць рук маіх перад ягонымі вачыма.

Са святым Ты святы будзеш, і з чалавекам беззаганным беззаганны будзеш,
 
Ты ёсьць прыяцель з прыяцелям, беззаганны з чалавекам беззаганным.

і з абраным абраным будзеш, і з заганным падступным будзеш.
 
Для чыстага Ты — чысты, а з хітрым — па хітрасьці яго.

Бо народ пакорлівы Ты збаўляеш, а вочы пыхлівых прынізіш.
 
Ты ратуеш прыгнечаны народ, а гордыя вочы прыніжаеш.

Бо Ты, Госпадзе, запальваеш светач мой; Бог мой прасвятляе цемру маю.
 
Гэта Ты, Госпадзе, ёсьць светач мой, Божа мой, асьвячаеш маю цемру.

Бо з Табою я пайду ў наступ на варожыя войскі і з Богам маім пераскочу праз мур.
 
Бо з Табою я скрышу перашкоду (войска): з Богам маім пераскочу праз мур.

Бог, бязгрэшны шлях Яго, словы Госпада выпрабаваны агнём; шчыт Ён усім тым, хто спадзяецца на Яго.
 
Божа Твой шлях без заганы: Божае слова агнём прабаванае, Ён ёсьць шчытом для таго, хто да Яго прыбягае.

Бо хто ёсць Бог, апрача Госпада? Або якая крэпасць, апрача Бога нашага?
 
Бо хто ж ёсьць Бог апрача Госпада? і хто ёсьць цьвярдыня апрача Бога нашага?

Бог, Які падперазаў мяне мужнасцю і ўладкаваў беззаганным шлях мой;
 
Бог падперазаў мяне сілаю і беззаганнай чыніць дарогу маю.

Які зрабіў ногі мае, як у аленя, і на вышыні паставіў мяне.
 
Ён робіць ногі мае падобнымі да лані і ставіць мяне на вышынах.

Які навучае рукі мае барацьбе, і нацягваюць медны лук плечы мае.
 
І рукі мае прывучае да змаганьня і плечы мае нацягваць медны лук.

І даў Ты мне шчыт збаўлення Твайго, і правіца Твая падтрымала мяне, і Тваё выслухванне ўзвялічвае мяне.
 
Ты даў мне шчыт збаўленьня, (і твая правіца мяне трымае) і стараннасьць твая мяне цьвічыць.

Ты пашырыў крокі мае пада мною, і не знясілена ступня мая.
 
Ты пашыраеш крок мой пада мною і ня хістаюцца ногі мае.

Я пераследаваў ворагаў маіх і хапаў іх, і не вяртаўся, пакуль яны не прападалі.
 
Я ганюся за ворагамі маімі і даганяю іх і ня вярнуся, пакуль не перамагу іх.

Я сцінаў іх, каб не маглі падняцца; яны падалі пад ногі мае.
 
Я пабіваю іх — аж ня могуць паўстаць і ўпадаюць пад ногі мае.

І аперазаў Ты мяне мужнасцю для вайны, і тых, што паўсталі супраць мяне, кінуў пад мяне.
 
Ты падпяразаў мяне моцай да барадзьбы і паклаў праціўнікаў маіх пад мяне.

І ворагаў маіх прымусіў Ты да ўцёкаў і павынішчыў тых, што ненавідзяць мяне.
 
Ты прымусіў ворагаў маіх уцякаць ад мяне і я нішчыў тых, что мяне ненавідзяць.

Яны клікалі, і не было таго, хто збавіў бы; да Госпада, і не выслухаў іх.
 
І галосяць яны, але няма каму іх ратаваці: да Госпада клічуць, але няма адказу.

І расцярушыў іх, як пыл па ветры, як вулічны бруд, патаптаў я іх.
 
Я іх разганяю, як пыл пад ветрам: тапчу іх, як балота на вуліцах.

Выхапіў мяне ад бунту народа, паставіў мяне на чале плямёнаў. Народ, якога я не ведаў, служыць мне,
 
Ты мяне выбавіў ад бунту ў народзе, паставіў мяне на чале народаў. Народ, якога я ня знаў, пакарыўся мне.

толькі вухам пачуўшы, слухаецца мяне. Сыны чужыя сталі забягаць перада мною.
 
Сыны чужаземцаў паддаюцца мне, настаўляюць вуха і слухаюць мяне.

Сыны чужыя саслабелі, дрыжаць у сховішчах сваіх.
 
Сыны чужацкія аслабелі і, дрыжачы, пакідаюць свае сховішчы.

Жыве Госпад, і дабраславёны Апякун мой, і хай узвысіцца Бог збаўлення майго!
 
Хай жыве Госпад! Мая скала хай будзе благаслаўлена: няхай будзе ўзвышаны Бог збаўленьня майго!

Бог, Які помсціш за мяне і падпарадкоўваеш мне народы, выратавальнік мой ад ворагаў маіх раз’ятраных;
 
Бог, які даў мне помсту і паваліў народы пад мяне.

і над тымі, што паўсталі супраць мяне, Ты ўзвышаеш мяне, ад чалавека гвалтоўнага выхопліваеш мяне.
 
Ты вызваліў мяне ад заўзятых ворагаў, узьнёс мяне вышэй ад маіх агрэсараў: Ты ад гвалтоўніка збавіў мяне.

Дзеля таго будуць славіць Цябе, Госпадзе, паміж паганамі і імю Твайму прагавару псальм.
 
Дык буду хваліць Цябе, Госпадзе, сярод народаў і сьпяваць псальм твайму Імяні.

Узвялічыў у збаўленні цара Свайго і аказаў міласэрнасць намашчэнцу Твайму Давіду і нашчадкам яго навекі».
 
Ён умножыў вызваленьне свайго цара і аказаў любоў свайму памазанцу Давіду і патомству яго навекі.