Псалтыр 33 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Весяліцеся, справядлівыя, у Госпадзе; справядлівым належыцца пахвала.
 
Радуйцеся ў Госпадзе, справядлівыя: праведным выпадае славіць (Бога).

Вызнавайце Госпада на гуслях, грайце Яму на псалтыры дзесяціструннай.
 
Слаўце Госпада на гусьлях: іграйце Яму на ліры дзесяціструннай!

Спявайце Яму новую песню, стройна Яму грайце з ускліканнямі.
 
Сьпявайце Яму новую песьню: іграйце стройна і галасіста!

Бо праўдзівае слова Божае, і ўсе справы Яго верныя.
 
Бо слова Гасподняе — праўдзіва і ўсе ўчынкі Яго — верныя.

Ён любіць справядлівасць і закон, зямля поўная міласэрнасці Госпада.
 
Ён любіць справядлівасьць: ласкавасьцяй Яго напоўнена зямля.

Словам Госпадавым створаны нябёсы і дыханнем вуснаў Яго кожная сіла іх.
 
Словам Гасподнім створаны нябёсы і подыхам вуснаў ягоных — усе іх войскі.

Быццам у мяшок, збірае Ён воды марскія, у скарбніцах складае бяздонні.
 
Ён воды марскія грамадзіць быццам у мех:(а) Ён складае іх у прорву (у бездань).

Хай уся зямля баіцца Бога, перад абліччам Яго хай трымцяць усе жыхары свету.
 
Няхай усенькая зямля баіцца Госпада і ўсе жыхары сьвету няхай дрыжаць перад ім!

Бо Ён сказаў, і сталася; Ён загадаў і стварылася.
 
Ён сказаў і сталася! — Ён загадаў і зьявілася.

Госпад разбурае намеры паганаў, пустымі робіць задумы людзей.
 
Госпад расстройвае меркаваньне народаў, — нішчыць людзкія замыслы.

Намер Госпада трывае павечна, задумы Яго сэрца з роду ў род.
 
Але намер Гасподні трывае навекі, думкі сэрца ягонага — із роду ў род.

Шчасны той народ, для якога Госпад — гэта Бог, і той народ, які Ён выбраў Сабе ў спадчыну.
 
Шчасьлівы народ, якога Бог ёсьць Госпад і племя, якое ён выбраў на ўласнасьць Сабе!

Госпад глядзіць з неба, бачыць усіх сыноў чалавечых.
 
Госпад паглядае з вышыні неба: бачыць усіх сыноў Адама.

Зірнуў Ён з месца Свайго пражывання на ўсіх тых, што насяляюць зямлю.
 
Зь месца свайго пасаду Ён пазірае на ўсіх жыхароў зямлі.

Ён, Які ўтварыў кожнаму паасобку сэрцы іх, Які разумее ўсе справы іх.
 
Ён, які __________ сэрца кожнага, які зважае на ўсе іх учынкі.

Не бывае вызвалены цар вялікай сілай і не вызваліцца волат дзякуючы вялікай сіле сваёй.
 
Цар не перамагае мноствам войска і вялікая сіла не абароніць волата.

Ненадзейны конь для выратавання, і вялізнай сілай сваёй не ўратуе.
 
Ашукаецца той, хто чакае ад каня перамогі: вялікай сілай сваей ён ня выратуе.

Вось вочы Госпада над тымі, што Яго баяцца, і да тых, якія спадзяюцца на Яго ласку.
 
Сапраўды, вока Гасподняе ёсьць над тымі, што Яго баяцца і над тымі, што спадзяюцца міласьці ягонай. —

Каб вырваў Ён у смерці душы іх і каб карміў іх у час голаду.
 
Каб вызваліць іх душы ад сьмерці, а падчас галадухі Ён захавае іх жывымі.

Душа наша мае надзею на Госпада. Ён — наш памочнік і абарона,
 
Душа нашая чакае Госпада: Ён Сам — нашая помач і шчыт наш.

бо ў Ім узрадуецца наша сэрца, і ў імю Яго мы знайшлі надзею.
 
Дык у ім радасьць нашага сэрца і ў Яго сьвятым Імяні нашая надзея.

Дык няхай жыве міласэрнасць Твая, Госпадзе, да нас, як і мы ўскладаем надзею на Цябе.
 
Госпадзе, хай міласьць твая будзе над намі, як мы на Цябе спадзяёмся!