Псалтыр 33 верш » Псалтыр 33:7 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 33 верш 7

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 33:7 / Пс 33:7

Filter: all
Вось убогі паклікаў, — і Гасподзь пачуў і ўратаваў яго ад усіх ягоных бедаў.

Ён сабраў як капу воды марскія, Ён склаў іх у скарбніцу бяздоньняў.

Быццам у мяшок, збірае Ён воды марскія, у скарбніцах складае бяздонні.

Як у гурбу, Ён зьбірае воды мора, у склады кладзець глыбіні.

Ён воды марскія зьбірае, быццам у мех, Ён кладзе іх на схоў.

Ён зьбірае воды мора, як да́мбай, кладзе іх на схоў у глыбíні (зямлі).

Вось убогі ўсклікнуў, і Госпад пачуў яго, і ад усіх бедаў выбавіў яго.

Ён воды марскія грамадзіць быццам у мех:(а) Ён складае іх у прорву (у бездань).

Вось бедны заклікае, і Бог чуе яго, І ад усіх бядотаў збавіць яго.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter