Псалтыр 33 верш » Псалтыр 33:1 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 33 верш 1

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 33:1 / Пс 33:1

Filter: all
Псальма Давіда, калі ён удаваў зь сябе вар’ята перад Авімэлэхам і быў ад яго выгнаны, і пайшоў.

Весяліцеся ў ГОСПАДЗЕ, праведнікі; правым пасуе хвала.

Весяліцеся, справядлівыя, у Госпадзе; справядлівым належыцца пахвала.

Гукайце з радасьці, справядлівыя, у СПАДАРУ! пасьцівым выпадае хваліць.

Псальм Давідавы.Радуйцеся ў Госпадзе, пабожныя; справядлівым выпадае выхваляць Яго.

Урачыста радуйцеся ў Ягове, (вы) праведныя! Шчырым прыстойна ўсхваляць.

Псалом Давіда, калі ён прыкінуўся неразумным перад Абімэлехам, і той адпусьціў яго, і ён адышоў.

Радуйцеся ў Госпадзе, справядлівыя: праведным выпадае славіць (Бога).

Псалом Давіда, калі ён зрабіўся непрытомным перад Авімэлехам, І той адпусціў яго, і пайшоў ад яго.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter