Псалтыр 88 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча
Песня. Псальм сыноў Корэ. Кіраўніку хору. Паводле «Магалат». Для спеваў. Маскіль. Гемана Эзрахіта.
Песьня — Псальм сыноў Корэ. Кіраўніку хору: дзеля пяяньня. Навука Эмана Эзраліты.
Госпадзе, Божа збаўлення майго, на працягу дня клічу, уночы малюся Табе.
Госпадзе, Божа мой! Удзень я клічу, а ўначы уздыхаю прад Табою.
Няхай дойдзе да Цябе малітва мая; нахілі вуха Тваё да просьбы маёй.
Няхай малітва мая ўзыйдзе да Цябе, прыхілі вуха тваё да плачу майго;
Бо напоўнілася ліхам душа мая, і жыццё маё наблізілася да апраметнай.
Бо душа мая перасычана няшчасьцямі і жыцьцё маё блізка магіле (Шэолю).
Прыпадобнены я да тых, што сыходзяць у яму, стаўся я, як чалавек без успамогі.
Ужо залічылі мяне да тых, што сходзяць у магілу і стаў я я, як чалавек скончаны.
Паміж мёртвымі кінутыя, — быццам забітыя, што спачываюць у магілах; пра іх Ты больш не ўспамінаеш, і яны адсечаны ад рукі Тваёй.
Паміж мёртвых пакінены, як забітыя, што ляглі ў магіле, што Ты ўжо ня ўспамінаеш і адлучаны ад рукі тваей.
Ты паклаў мяне ў яме глыбейшай, у цемры і ў цені смерці
Ты кінуў мяне ў нетры ямы, у цемру, у бяздоньне.
абцяжарыў мяне гнеў Твой, і ўсе навалы Твае ўзводзіш Ты на мяне.
Налягла на мяне запальчывасьць твая, усе хвалі твае прыгнятаюць мяне.
Аддаліў Ты знаёмых маіх ад мяне, закрыты я і не выйду;
Ты аддаліў ад мяне мах таварышаў, зрабіўшы мяне агідным для іх, я ў няволі і ня здолею выйсьці.
патухлі мае вочы ад тугі. Клікаў я Цябе, Божа, цэлы дзень, выцягваў да Цябе мае рукі.
Маё вока зьнясілена ад няшчасьця: цэлы дзень я клічу да Цябе, Госпадзе, і да Цябе рукі мае ўзношу.
Ці для мёртвых учыніш цуды? Ці ж паўстануць прывіды і ці ж будуць вызнаваць Цябе?
Ці ж Ты для памёршых творыш цуды? Ці устануць памёршый (цені), каб Цябе хваліці?
Ці ў магіле будзе хто распавядаць пра міласэрнасць і пра праўду Тваю — у месцы пагібелі?
Ці ў магіле абвяшчаецца аб любові тваей і вернасьць твая у месцы падземным?
Ці ж будуць пазнаныя ў цемры цуды Твае, а справядлівасць Твая — у зямлі забыцця?
Ці у цемры пазнаюць цуды твае, а тваю справядлівасьць у зямлі забыцьця?
А я клікаў Цябе, Госпадзе, і раніцай малітва мая апярэдзіць Цябе.
А я, Госпадзе, клічу да Цябе і зраньня мая малітва сустракае Цябе.
Чаму, Госпадзе, адпіхваеш душу маю і хаваеш аблічча Сваё ад мяне?
Чаму, о Госпадзе, адпіхаеш душу маю, далёка хаваеш аблічча тваё ад мяне?
Бедны я, набліжаюся да смерці ад юнацтва майго, перанёс я жахі Твае і стурбаваўся.
Нешчасьлівы і ўміраючы я змалку: пераносячы страхі твае, я зьнемагаю.
Нада мною пранесліся гневы Твае, і страхі Твае забілі мяне.
Нада мною пранесьліся гневы твае, ад трывогаў тваіх я зыйшоў на нішто.
Пачалі кружыць яны каля мяне цэлы дзень, як вада, агарнулі мяне разам.
Акружаюць мяне штодзённа, як вада: абступаюць мяне грамадою.
Аддаліў Ты ад мяне прыяцеля і блізкага, і знаёмыя мае — у цемры.
Ты аддаліў ад мяне прыяцеляў і таварышаў: маё таварыства — цемра.