Псалтыр 88 верш » Псалтыр 88:11 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 88 верш 11

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 88:11 / Пс 88:11

Filter: all
Ты скінуў Раава, як пабітага; моцнаю мышцай Тваёю расьсеяў ворагаў Тваіх.

Ці Ты зробіш цуд для памёршых? Ці нябожчыкі паўстануць і будуць славіць Цябе? (Сэлях)

Ці для мёртвых учыніш цуды? Ці ж паўстануць прывіды і ці ж будуць вызнаваць Цябе?

Ціж над мертвымі Ты ўчыніш чуда? Ціж сьцені ўстануць славіць Цябе?

Ці-ж зробіш Ты цуд над нябожчыкамі? Ці-ж ускрэснуць умёршыя ды хваліць Цябе будуць? (Зэля)

Ці зробіш Ты цуд над нябожчыкамі? Ці ўстануць нябожчыкі і будуць Цябе вызнаваць (і славіць)?

Быццам параненага, так Ты ўпакорыў пыхлівага; плячом магутнасьці Тваёй Ты разагнаў ворагаў Тваіх.

Ці ж Ты для памёршых творыш цуды? Ці устануць памёршый (цені), каб Цябе хваліці?

Ты ўтаймаваў ганарлівага, быццам пабітага, Моцай сілы Сваёй рассеяў усе ворагі Твае.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter