Псалтыр 88 верш » Псалтыр 88:6 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 88 верш 6

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 88:6 / Пс 88:6

Filter: all
І праславяць нябёсы дзівосныя дзеі Твае, Госпадзе, і праўду Тваю ў саборы сьвятых,

Сярод памёршых, свабодны, падобны да забітых, што ляжаць у магіле, якіх Ты ўжо ня ўзгадваеш, і адсечаны яны ад рукі Тваёй.

Паміж мёртвымі кінутыя, — быццам забітыя, што спачываюць у магілах; пра іх Ты больш не ўспамінаеш, і яны адсечаны ад рукі Тваёй.

Памеж мертвых я апрычаны, як забітыя, лежачыя ў гробе, праз каторых Ты ўжо не ўспамінаеш, і каторыя ад рукі Твае адцятыя.

Паміж мёртвых кінены, быццам забітыя, што ляглі ў магіле, што Ты ўжо іх не ўспамінаеш, і далёка яны ад рукі Тваяе.

бу́дучы ня мёртвым упадоблены сьцятым, якія ляжаць у магіле, якіх Ты больш ня ўспаміна́еш, якія адкінутыя ад Рукі Тваёй.

Нябёсы праславяць цуды Твае, Госпадзе, і праўду Тваю — на сходзе сьвятых.

Паміж мёртвых пакінены, як забітыя, што ляглі ў магіле, што Ты ўжо ня ўспамінаеш і адлучаны ад рукі тваей.

Уславяцца на Небе цуды Твае, Божа, Бо праўда Твая у царкве святых.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter