Псалтыр 43 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Судзі мяне, Божа, і аддзялі справу маю ад народа несвятога; вырві мяне ад чалавека несправядлівага і хітрага.
 
Судзі мяне, Божа: разваж справу маю супраць народу бяз міласэрдзя! Вызваль мяне ад чалавека крывадушнага і нясправядлівага.

Бо Ты — Бог прыстанішча майго; чаму ж Ты мяне адкінуў і чаму крочу я сумны, а вораг чыніць мне пераслед?
 
Бо Ты ёсьць Бог, абарона мая. Чаму мяне адкінуў. Чаму хаджу я сумны пад варожым уціскам?

Пашлі святло Тваё і праўду Тваю, хай яны вядуць мяне і хай завядуць мяне на святую гару Тваю і ў шаты Твае.
 
Пашлі сьветласьць тваю і праўду тваю, каб вялі мяне, дый завялі на гару сьвятую тваю і да прыбыткаў тваіх.

І пайду я да ахвярніка Божага, да Бога весялосці ў радасці маёй. І буду вызнаваць Цябе на гуслях, Божа, Божа мой!
 
І ўвайду да аўтара Божага, да Бога маей радасьці і ўцешуся і на арфе хваліць Цябе буду, Госпадзе, Божа мой!

Чаму ты смутная, душа мая, і чаго трывожышся ўва мне? Май надзею ў Богу, бо я ўсё роўна буду вызнаваць Яго: «Збаўленне аблічча майго» і «Бог мой».
 
Чаму ты сумуеш, душа мая? Чаму ўва мне турбуешся? Спадзявайся на Бога, бо яшчэ выхваляць Яго буду, збаўленьне аблічча майго і Бога майго.