Псалтыр 142 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча
Паэма. Давідава, калі быў ён у пячоры. Маленне. Голасам маім усклікаю я да Госпада, голасам маім малю я Госпада;
Паэма Давідава, калі ён быў у пячоры. Псальм. Да Г-да голасна клічу, вялікім голасам да Г-да малюся.
Перад Ім выліваю я лямантаванне маё, і бяду маю перад Ім абвяшчаю.
Прад Ім выліваю мой жаль, выяўляю прад Ім мой сум.
Калі дух мой ува мне марнее, Ты ведаеш маю дарогу. На дарозе, па якой я іду, крадком схавалі пятлю на мяне.
Калі мой дух у-ва мне зьнемагае, але Ты ведаеш сьцежку маю. На дарозе, якой я хаджу, яны таёмна на мяне сіло наставілі.
Гляджу направа і бачу, і няма нікога, хто б пазнаў мяне, хто паклапаціўся б пра жыццё маё.
Гляджу ў права — нікога няма, хто знаў-бы мяне — няма куды ўцякаці, няма нікога, хто аб душу маю парупіўся-б.
Клічу я да Цябе, Госпадзе; кажу: «Ты — прыбежышча маё; удзел мой на зямлі жывых».
Дык клічу да Цябе, Госпадзе, кажучы: “Ты — мой прыпынак, Ты — мая доля ў зямлі жывых!
Пачуй маленне маё, бо прыніжаны я надзвычайна. Вызвалі мяне ад пераследнікаў маіх, бо сталі яны дужэйшымі за мяне.
Зване на мой кліч, бо я надта няшчасны; ратуй мяне ад маіх прасьледавацеляў, бо яны значна дужэй за мяне.
Выведзі душу маю з вязніцы, каб вызнаваць мне імя Тваё; акружаць мяне справядлівыя, калі Ты дасі мне адплату.
Вывядзі зь вязьніцы душу маю, каб я мог дзякаваць Імяні твайму. Абступяць мяне справядлівыя, калі Ты свае ласкі мне акажаш.