Псалтыр 112 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча
Алілуя. АЛЕФ. Шчасны чалавек, які шануе Госпада, БЭТ. які вельмі любіць прыказанні Яго.
Алелюя! Шчасьлівы чалавек, што баіцца Госпада і вельмі мае спадову у запаведзях Яго.
ГІМЭЛЬ. Магутным будзе на зямлі патомства яго. ДАЛЕТ. Дабраславёным будзе пакаленне справядлівых.
Ягонае патомства магутным будзе на зямлі; род праведных будзе багаслаўлен.
ГЕ. Слава і багацце ў яго доме, ВАЎ. і справядлівасць яго трывае на векі вечныя.
Дастатак і багацьце у доме ягоным; а справядлівасьць яго пратрывае заўсёды.
ДЗАЙН. Узышло ў цемры святло для справядлівых, ГЭТ. Ён спагадны, і міласэрны, і справядлівы.
Сьвятло правых сэрцам усходзе ў цемры: (яно) ласкавае, міласэрнае і справядлівае.
Мілы той чалавек, ТЭТ. які літуецца і пазычае, ЁД. які кіруе справамі сваімі справядліва,
Добры чалавек спачувае і пазычае: ён завяршае свае справы сумленна.
КАФ. бо не пахіснецца ён вечна; ЛАМЭД. справядлівы будзе ў вечнай памяці.
Справядлівы ніколі ня хістаецца: ён ў вечнай памяці.
МЭМ. Не будзе ён баяцца ліхой чуткі, НУН. сэрца яго гатовае, мае надзею ў Богу.
Благой весткі ня будзе баяцца: моцнае сэрца яго, мне надзею на Г-да.
САМЭК. Умацована сэрца яго, не будзе баяцца, АЙН. калі з пагардаю гляне на непрыяцеляў сваіх.
Сэрца яго стойкае, ня будзе баяцца, — аж убачыць канец сваіх праціўнікаў.
ФЭ. Падзяліў ён, даў бедным; САДЭ. справядлівасць яго трывае ў векі вечныя, КОФ. рог яго ўзвысіцца ў славе.
Жыве шчодра, раздае убогім, яго справядлівасьць трывае заўсёды, рог (магутнасьць) яго расьце ў славе.
РЭС. Убачыць грэшнік і разгневаецца, СІН. будзе скрыгатаць зубамі сваімі і марнець. ТАУ. Жаданне грэшнікаў не здзейсніцца.
Бачыць гэта бязбожнік і злуецца: ён скрыгоча зубамі і марнее; жаданьне бязбожнага загіне.