Псалтыр 12 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча
Кіраўніку хору. На актаву. Псальм Давідаў.
Кіраўніку хору, на васьміструнных. Псальм Давідавы.
Выратуй мяне, Госпадзе, бо святы знямогся, бо мала стала верных сярод сыноў чалавечых.
Ратуй, Госпадзе, бо не стала пабожных (сьвятых): а між людзьмі зьнікла праўда.
Хлусліва прамаўляе кожны да блізкага свайго; падступнымі вуснамі з крывадушным сэрцам гавораць.
Фальшыва гамоніць адзін другому, ілжывымі вуснамі — мовай сэрца дваістага.
Вынішчыць Госпад усе вусны падступныя і язык напышлівы [тых],
Няхай жа Госпад знішчыць усе лісьлівыя вусны і языкі, што ганарліва прамаўляе!
якія кажуць: «Языком сваім сябе ўзвялічым, вусны нашыя — пры нас; хто гаспадар над намі?»
І тых, што кажуць: “Язык наш — моцны; вушы нашыя — за нас, — хто ж будзе нашым настаўнікам?”.
«Дзеля ўціскання гаротных ды ўздыхання ўбогіх паўстану цяпер, — кажа Госпад: — выратую таго, кім пагарджаюць».
Кажа Госпад: “Цяпер паўстану за ўцісканых нешчасьлівых і за стогнучых убогіх: дам збаўленьне таму, хто яго пажадае”.
Словы Госпада — словы чыстыя, срэбра, што выпрабавана агнём, ад зямлі ачышчанае, сямікратна ачышчанае.
Словы Госпада — шчырыя словы, як серабро ачышчанае, што выходзіць з зямлі семкрот ператопленае.
Ты, Госпадзе, абароніш нас і ад гэтага роду навек захаваеш.
Ты, Госпадзе, нас абароніш: Ты нас захаваеш ад гэтага роду.
Бязбожнікі ходзяць навокал, калі нягоднікі ўзвышаюцца сярод сыноў чалавечых.
Усюды наўкол кружаць бязбожнікі, бо нікчэмнасць узвышаецца сярод сыноў чалавечых.