Псалтыр 12 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Аляксандара Надсана
Кіраўніку хору. На актаву. Псальм Давідаў.
Кіраўніку хору. Псалом Давіда.
Выратуй мяне, Госпадзе, бо святы знямогся, бо мала стала верных сярод сыноў чалавечых.
Дакуль, Госпадзе, будзеш забывацца зусім пра мяне? Дакуль будзеш адвяртаць ад мяне твар Твой?
Хлусліва прамаўляе кожны да блізкага свайго; падступнымі вуснамі з крывадушным сэрцам гавораць.
Як доўга буду складаць задумы ў душы маёй, удзень і ўночы боль у сэрцы маім? Дакуль вораг мой будзе ўзносіцца нада мною?
Вынішчыць Госпад усе вусны падступныя і язык напышлівы [тых],
Глянь на мяне, выслухай мяне, Госпадзе, Божа мой; прасьвятлі мае вочы, каб мне не заснуць на сьмерць,
якія кажуць: «Языком сваім сябе ўзвялічым, вусны нашыя — пры нас; хто гаспадар над намі?»
каб вораг мой не казаў: «Я адужаў яго».
«Дзеля ўціскання гаротных ды ўздыхання ўбогіх паўстану цяпер, — кажа Госпад: — выратую таго, кім пагарджаюць».
Тыя, што перасьледуюць мяне, будуць цешыцца, калі я пахіснуся.
Словы Госпада — словы чыстыя, срэбра, што выпрабавана агнём, ад зямлі ачышчанае, сямікратна ачышчанае.
Я ж спадзяваўся на міласьць Тваю; сэрца маё ўзрадуецца збаўленьнем Тваім.Буду апяваць Госпада, які дабро мне ўчыніў, буду сьпяваць імю Госпада Усявышняга.
Ты, Госпадзе, абароніш нас і ад гэтага роду навек захаваеш.
Бязбожнікі ходзяць навокал, калі нягоднікі ўзвышаюцца сярод сыноў чалавечых.