Псалтыр 137 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Над рэкамі Бабілона, там сядзелі мы і плакалі, калі ўспаміналі Сіён.
 
Псалом Давіда, Агея і Захара. Буду дзякаваць Табе, Госпадзе, ад усяго сэрца майго і перад анёламі буду апяваць Цябе, бо Ты выслухаў усе словы вуснаў маіх;

На вербах пасярод яго павесілі мы свае цытры.
 
пакланюся пачэснаму храму Твайму і буду дзякаваць імю Твайму за міласьць Тваю і праўду Тваю, бо Ты над усё ўзьвялічыў сьвятое імя Тваё.

Бо там тыя, што завялі нас у палон, прасілі песень у нас і тыя, што крыўдзілі нас, — радасці: «Паспявайце нам якую песню Сіёнскую!»
 
У дзень, калі буду клікаць Цябе, хутка выслухай мяне: Ты надзеліш мяне ў душы маёй сілаю Тваёю.

Як жа мы будзем спяваць песню Госпадаву ў чужой зямлі?
 
Хай усе ўладары зямныя дзякуюць Табе, Госпадзе, бо яны пачулі ўсе словы вуснаў Тваіх,

Калі б забыўся я пра цябе, Ерузалім, хай забудуся пра правіцу маю.
 
і хай пяюць на шляхах Гасподніх, бо вялікая слава Гасподняя.

Хай прысохне язык мой да глоткі маёй, калі я не ўспомню пра цябе, калі я не пастаўлю Ерузалім на чале весялосці маёй.
 
Бо высокі Госпад, а сьціплае бачыць і высокае пазнае здалёку.

Нагадай, Госпадзе, сынам Эдомавым дні Ерузаліма; яны гаварылі: «Спусташыце, спусташыце яго аж да падмурка».
 
Калі пайду сярод пакутаў, Ты ажывіш мяне. На гнеў ворагаў маіх Ты працягнуў руку Тваю, і правая рука Твая выратавала мяне.

Дачка Бабілона — спусташальніца, шчасны той, хто аддасць табе адплату тваю, якую ты нам заплаціла;
 
Госпад адплаціць за мяне. Міласэрнасьць Твая, Госпадзе, давеку: не пагардзі творамі рук Тваіх.

шчасны, хто схопіць і паб’е дзяцей тваіх аб камень.