Псалтыр 110 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Давідаў. Псальм. Сказаў Госпад Госпаду майму: «Сядзь праваруч Мяне, аж дакуль пакладу непрыяцеляў Тваіх пад ногі Твае».
 
Алілуя! Буду дзякаваць Табе, Госпадзе, ад усяго сэрца майго ў радзе праведных і на сходзе.

Жазло магуцця Твайго вышле Госпад з Сіёна: «Валадар Ты сярод непрыяцеляў Тваіх!
 
Вялікія справы Гасподнія, завершаныя згодна з усімі пажаданьнямі Яго.

За Табою першынства ў дзень магуцця Твайго, у ззянні святым, з улоння на досвітку нарадзіў я Цябе».
 
Хвала і велічнасьць — справа Яго, і справядлівасьць Яго трывае на век вякоў.

Прысягнуў Госпад і не пашкадуе: «Ты святар навекі на ўзор Мэльхісэдэха».
 
Памятнымі ўчыніў Ён цуды свае; Госпад міласэрны і ласкавы:

Госпад праваруч Цябе: у дзень гневу Свайго зрыне Ён цароў.
 
Ён даў спажыву тым, што баяцца Яго, будзе павек памятаць пра свой запавет.

Ён будзе судзіць народы: будзе поўна трупаў, зрыне Ён галовы на зямной прасторы.
 
Ён явіў сілу ўчынкаў сваіх народу свайму, каб даць яму спадчыну паганаў.

Па дарозе нап’ецца з ручая і дзеля таго падыме галаву.
 
Справа рук Яго — праўда і суд; верныя ўсе Яго прыказаньні,