Псалтыр 27 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Аляксандара Надсана
Давідаў. Госпад — светач мой і збаўленне маё — каго я буду баяцца? Госпад — абарона жыцця майго, перад кім я буду трымцець?
Псалом Давіда. Цябе, Госпадзе, буду клікаць: Божа мой, не адмоўчвайся ад мяне: бо будзеш адмоўчвацца ад мяне, і я стану падобным да тых, што сыходзяць у магілу.
Калі набліжаюцца да мяне зламыснікі, каб жэрці цела маё; тыя, што прыгнятаюць мяне, і ворагі мае, — дык яны самі саслабеюць і паваляцца.
Пачуй голас малітвы маёй, калі малюся Табе, калі ўздымаю рукі мае да храма сьвятога Твайго.
Калі паўстане супраць мяне войска, не збаіцца сэрца маё; калі ўздымецца супраць мяне вайна — на гэта я буду спадзявацца.
Не далучы мяне да грэшнікаў і не загубі мяне з тымі, што чыняць беззаконьне, што гавораць пра супакой з бліжнімі сваімі, а ў сэрцах іх злосьць.
Аднаго толькі папрасіў я ў Госпада, да гэтага буду імкнуцца, каб пасяліцца ў доме Госпада на ўсе дні жыцця майго, каб бачыць асалоду Госпадаву, каб наведваць святыню Яго.
Дай ім, Госпадзе, паводле ўчынкаў іх і паводле няшчырасьці намераў іх. Паводле ўчынкаў рук іх дай ім, аддай ім тое, што заслужылі.
Бо схавае Ён мяне ў ліхі дзень у палатцы Сваёй. Скрые Ён мяне ў патаемнасці шатра Свайго, на скале Ён узвысіў мяне.
Таму, што яны не зважалі на справы Гасподнія і на творы рук Яго, Ты зруйнуеш іх і не адбудуеш.
І цяпер мая галава падымаецца над непрыяцелямі маімі, якія мяне акружаюць. І складу ў палатцы Яго ахвяры гукання, заспяваю і псальм прамоўлю Госпаду.
Блаславёны Госпад, бо Ён пачуў голас малітвы маёй.
Выслухай, Госпадзе, голас мой, якім усклікаю, пашкадуй мяне ды выслухай мяне.
Госпад — памочнік мой і ахоўнік мой: на Яго спадзявалася сэрца маё, і Ён дапамог мне, і расьцьвіло цела маё, і я ахвотна буду славіць Яго.
Пра Цябе прамовіла сэрца маё: «Вышуквайце аблічча Маё!» Аблічча тваё, Госпадзе, буду вышукваць.
Госпад — сіла народу свайго і ахоўнік збаўленьня памазаньніка свайго.
Не адварочвай аблічча Твайго ад мяне, не адцурайся ў гневе ад слугі Твайго. Ты памочнік мой, не адрынь мяне і не пакінь мяне, Божа збавення майго!
Збаў людзей Тваіх, і блаславі набытак Твой, і пасі іх, і ўзвысь іх на вякі.
Бо бацька мой і маці мая пакінулі мяне, але Госпад мой прыняў мяне.
Пакажы мне, Госпадзе, дарогу Тваю і скіроўвай мяне на простую сцяжыну адносна праціўнікаў маіх.
Не выдавай мяне па жаданню пераследнікаў маіх, бо паўсталі супраць мяне фальшывыя сведкі і тыя, што дыхаюць лютасцю.
Веру, што пабачу даброты Госпада ў зямлі жывых.
Чакай Госпада, паводзь сябе мужна, і няхай гартуецца сэрца тваё, і чакай Госпада.