Псалтыр 80 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Кіраўніку хору. Паводле «Лілея навучання». Асафа. Псальм.
 
Кіраўніку хору. На Гэфскіх прыладах. Псалом Асафа.

Ты, што пасвіш Ізраэля, зважай! Ты, што вядзеш, бы авечку, род Язэпа; Ты, што сядзіш на херубіне,
 
Радуйцеся Богу, памочніку нашаму, усклікніце Богу Якуба;

заззяй перад Эфраімам, Бэньямінам, Манасам. Узруш сілу Тваю і прыйдзі, каб збавіць нас.
 
вазьміце псалом і дайце бубен, псалтыр мілагучны з гусьлямі;

Божа, навярні нас, прасвятлі аблічча Тваё, і мы будзем збаўлены.
 
затрубіце ў трубу парою маладзіковаю, у радасны дзень вашага сьвята,

Госпадзе Божа магуццяў, як доўга будзеш гневацца на малітву народа Твайго?
 
бо такі наказ Ізраілю і загад Бога Якубавага.

Накарміў Ты нас хлебам слёз і напаіў нас багата слязамі.
 
Ён устанавіў гэта як сьведчаньне Язэпу, калі той выходзіў з зямлі Ягіпецкай і пачуў мову, якое ня ведаў.

Зрабіў Ты нас прадметам спрэчак суседзяў нашых, і ворагі нашыя кпілі з нас.
 
Ён вызваліў плечы яго ад цяжараў: рукі яго пры кашах працавалі.

Божа магуццяў, навярні нас, прасвятлі аблічча Тваё, і мы будзем збаўлены.
 
«У бядзе ты паклікаў Мяне, і Я цябе выратаваў; у цемры навальніцы Я пачуў цябе, ля водаў нараканьня выпрабоўваў цябе.

Перанёс Ты вінаград з Егіпта, выгнаў паганаў, а яго пасадзіў.
 
Слухай, народзе мой, Я буду сьведчыць табе, Ізраіль, калі ты толькі паслухаеш Мяне!

Ты ачысціў для яго месца, укараніў яго і ён напоўніў зямлю.
 
Ня будзе ў цябе новага бога, і чужому богу ня будзеш пакланяцца,

Пакрыліся горы ценем яго, а галінамі яго — кедры Божыя.
 
бо Я — Госпад, Бог твой, які вывеў цябе з Ягіпецкай зямлі: адчыні вусны твае, і Я іх напоўню».

Працягнуў ён парасткі свае аж да мора, і аж да ракі — атожылкі свае.
 
Але народ Мой не паслухаў Майго голасу і Ізраіль не зважаў на Мяне;

Чаму ж разбурыў Ты агароджу яго, і абіраюць яго ўсе, што міма ідуць дарогай?
 
і Я пакінуў іх ісьці за нахіламі сэрцаў іх: хай ідуць згодна са сваімі намерамі.

Падкапаў яго дзік з лесу, і адзінокі звер пааб’ядаў яго.
 
Калі б народ Мой паслухаў Мяне, калі б Ізраіль пайшоў Маімі шляхамі,

Божа магуццяў, навярніся, глянь з неба і пабач, і наведай гэты вінаграднік.
 
Я лёгка ўпакорыў бы ворагаў іх і паклаў руку Маю на тых, што іх прыгнятаюць.

І заапякуйся тым, што насадзіла Твая правіца, і над сынам чалавечым, якога Ты ўмацаваў для Сябе.
 
Ворагі Госпада лісьлівілі Яму, а іх час будзе трываць давеку.

Яго спалілі агнём і перакапалі; ад вымовы Тваёй яны загінуць.
 
І Ён карміў іх адборнай пшаніцаю і насычаў мёдам са скалы.

Хай будзе рука Твая над чалавекам правіцы Тваёй, над сынам чалавечым, якога Ты ўмацаваў для Сябе.
 

Ужо больш не адступімся ад Цябе, Ты ажывіш нас, і імю Твайму будзем усклікаць.
 

Госпадзе, Божа магуццяў, навярні нас і акажы нам спагаднасць, і будзем збаўлены.