Псалтыр 32 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Аляксандара Надсана
Давідаў. Маскіль. Шчасны той, каму адпушчана беззаконне і чые грахі прыкрытыя.
Псалом Давіда. Радуйцеся, праведныя, у Госпадзе: праведным належыць пахвала.
Шчасны чалавек, якому Госпад не залічыў граху і ў душы якога няма крывадушша.
Слаўце Госпада на гусьлях, на дзесяціструнным псалтыры грайце Яму.
Калі я маўчаў, састарэлі косці мае ад стагнання майго цэлы дзень.
Засьпявайце Яму новую песьню, грайце Яму стройна, усклікаючы,
Калі днём і ноччу цяжыла нада мною рука Твая, змянілася жыццёвая сіла мая ў летнюю суш.
бо слова Гасподняе правае і ўсе ўчынкі Яго годныя веры.
Дык выявіў я Табе правіну маю і не затаіў несправядлівасці сваёй. Я сказаў: «Вызнаю супраць сябе вінаватасць маю перад Госпадам». І Ты адпусціў бязбожнасць граху майго.
Госпад любіць міласэрнасьць і суд. Міласьці Гасподняй поўная зямля.
Дзеля таго стане кожны святы маліцца Табе ў час адпаведны. Калі нават узнімуцца велічэзныя воды, да яго не наблізяцца яны.
Словам Гасподнім умацаваліся нябёсы і подыхам вуснаў Яго — уся сіла іх.
Ты мой прытулак, Ты мяне ад бяды захаваеш, радасцю збаўлення будзеш атачаць мяне.
Ён, быццам мех, зьбірае марскія воды, у сховішчах трымае бездані.
Дам разуменне табе і накірую цябе на шлях, па якім ты павінен ісці; умацую вочы Мае над табою.
Хай уся зямля баіцца Госпада, хай трымцяць перад Ім усе, што жывуць на сьвеце,
Не будзьце, як конь або мул, якія разумення не маюць; якім сківіцы трэба акілзаць аброццю і цуглямі, каб яны падышлі да цябе.
бо Ён сказаў, і яны ўзьніклі; Ён загадаў, і былі створаныя.
Пакуты бязбожніка шматлікія, а таго, хто на Госпада спадзяецца, Ён атачае міласэрнасцю.
Госпад разбурае намеры народаў, адмяняе задумы людзей і адкідае намеры князёў.
Цешцеся ў Госпадзе і весяліцеся, справядлівыя, хвалу спявайце, усе чыстыя сэрцам.
А воля Гасподняя трывае вечна, задумы сэрца Яго — з пакаленьня ў пакаленьне.