Псалтыр 32 верш » Псалтыр 32:7 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 32 верш 7

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 32:7 / Пс 32:7

Filter: all
Ён сабраў, быццам груды, марскія воды; бездані склаў у каморах.

Ты — заслона мая! Ты мяне ад бяды захаваеш, радасьцю выратаваньня аточыш мяне. (Сэлях)

Ты мой прытулак, Ты мяне ад бяды захаваеш, радасцю збаўлення будзеш атачаць мяне.

Ты схоў імне; Ты бароніш мяне ад бяды, песьняю выбаўленьня Ты ахінаеш мяне. Сэля.

Ты — заслона мая! Ты мяне ад бяды захаваеш, радасьцяй спасеньня акружыш мяне. (Зэля)

Ты ёсьць сховішча маё. Ты бароніш мяне ад бяды. Урачыстымі радасьцямі збаўленьня Ты атачаеш мяне. Зэля.

Ён, быццам мех, зьбірае марскія воды, у сховішчах трымае бездані.

Ты ёсьць мая ўцечка! У бядзе мяне захаваеш: радасьцяй збаўленьня акружыш мяне.

Збірае, як у мяхі, воды марскія, Складае бездані ў скарбніцы.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter