Псалтыр 49 верш » Псалтыр 49:5 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 49 верш 5

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 49:5 / Пс 49:5

Filter: all
«зьбярэце Мне пабожных Маіх, што пры ахвяры склалі са мной запавет».

Прыхілю да прыповесьці вуха маё, выяўлю пры [гуках] гусьляў загадку маю.

Нахілю я вуха маё на прыпавесць, пры звоне псалтыры адкрыю маю загадку.

Сьхіну вуха свае да прыказі; адгадаю на гарпе загадку сваю.

Прыхілю вуха маё да прыповесьці, пад ігру гусьляў выкрыю загадку маю:

Схілю вуха маё да прыпавесьці, адкрыю загадку маю (пад гук) гарпы.

Зьбярыце Яму праведнікаў Яго, што прынялі запавет Яго пры ахвярах,

Прыхіляю вуха маё да прыповесьці, выкрываю загадку маю пад ігру арфы.

Збярыце да Яго прападобнных Ягоных, Што захавалі запаветы Ягоныя аб ахвярах.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter