Псалтыр 123 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Песня ўзыходжання. Да Цябе падняў я свае вочы, да Цябе, Які пражываеш на небе.
 
Сьпеў узыходжаньня. Узьнімаю я вочы мае да Цябе, Які жывеш у нябёсах.

Вось, як вочы слуг [звернуты] на рукі гаспадароў сваіх, як вочы служанкі — на рукі гаспадыні сваёй, так вочы нашы — на Госпада Бога нашага, пакуль Ён не злітуецца над намі.
 
Сапраўды, як вочы слугаў [глядзяць] на руку паноў іхніх, як вочы служкі — на руку гаспадыні яе, так і вочы нашыя — на ГОСПАДА, Бога нашага, аж пакуль ня зьлітуецца над намі.

Злітуйся над намі, Госпадзе, злітуйся над намі, бо мы перапоўнены пагардай,
 
Зьлітуйся над намі, ГОСПАДЗЕ, зьлітуйся, бо мы вельмі насычаныя пагардай!

бо перапоўнена душа наша кпінамі багатых і пагардаю пыхлівых.
 
Вельмі моцна насычана душа нашая кпінамі ганарыстых і пагардай фанабэрыстых.