Псалтыр 11 верш » Псалтыр 11:2 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 11 верш 2

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 11:2 / Пс 11:2

Filter: all
Ратуй, Госпадзе; бо няма пабожнага, бо няма верных сярод сыноў чалавечых.

Бо вось, бязбожнікі нацягнулі лук, палажылі стралу сваю на цяціве, каб упоцемках страляць у правых сэрцам.

Бо вось грэшнікі нацягнулі лук, нарыхтавалі стрэлы свае на цеціве, каб у цемры страляць у справядлівых сэрцам.

Бо гля, нягодныя напялі лук, прылажылі стралу сваю да цяцівы, каб у поцемку страляць у пасьцівых сэрцам.

Бо-ж вось бязбожнікі нацягнулі лук, палажылі стралу сваю на цяціве, каб упоцемках страляць у справядлівых сэрцам.

Бо вось бязбожнікі напялі лук, наклалі на цяціву стралу сваю, каб у поцемку страляць у справядлівых сэрцам.

Ратуй мяне, Госпадзе, бо ня стала праведнага, бо праўды паменшала сярод сыноў людзкіх.

Вось бязбожнікі нацягваюць лук, кладуць стралу сваю на цяціве, каб у цемры паражаць правых сэрцам.

Барані мяне, Божа, бо не засталося правядных, Бо не засталося праўды сярод сыноў чалавечых.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter