Псалтыр 77 верш » Псалтыр 77:3 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 77 верш 3

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 77:3 / Пс 77:3

Filter: all
Што чулі мы і даведаліся і бацькі нашы нам пераказалі,

У дзень трывогі маёй шукаю я Госпада; уначы рука мая працягнутая і не зьнемагаецца; адмаўляецца ад пацяшэньня душа мая.

У дзень бяды маёй шукаў я Бога, рукі мае ўначы працягнуты і не стамляюцца. Не захацела суцешыцца душа мая;

У дзень уціску свайго я шукаю Спадара; ночы рука мая выцягнена й не апушчаецца; душа мая адмаўляецца ад пацехі.

У дзень тугі маёй шукаю я Госпада; уначы рука мая працягнулася і ня спускаецца; душа не дала пацешыць сябе.

У дзень уціску майго я шукаў майго Госпада. Уначы рука мая працягнута і ня апускаецца. Душа мая адмовілася быць суцешанай.

што чулі мы і што ўведалі, і што айцы нашыя расказалі нам.

Што чулі мы і даведаліся, Што бацькі нашы паведалі нам.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter