Псалтыр 71 верш » Псалтыр 71:18 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 71 верш 18

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 71:18 / Пс 71:18

Filter: all
Дабраславёны Гасподзь Бог, Бог Ізраілеў, адзіны, Хто творыць цуды,

І да старасьці, і да сівізны не пакідай мяне, Божа, пакуль я пра рамяно Тваё не распавяду пакаленьню гэтаму і пра магутнасьць Тваю — усім, што народзяцца яшчэ.

І да самай старасці і нямогласці, Божа, не пакідай мяне, аж пакуль абвяшчаць буду пра магутную руку Тваю кожнаму пакаленню, якое прыйдзе ў будучым. Сіла Твая

І аж да старасьці а сівізны, Божа, не пакінь мяне, пакуль не агалашу плячо Твае пакаленьню й кажнаму прыйдучаму празь сілу Тваю.

І да старасьці, і да сівізны не пакідай мяне, Божа, пакуль я пра сілу Тваю не накажу пакаленьню вось гэтаму ды пра моц Тваю — ўсім, што народзяцца йшчэ.

І да старасьці, і да сівíзны, Божа, ня пакідай мяне, пакуль абвяшчу (сілу) Рукі Тваёй (гэтаму) роду, усім, хто (яшчэ) прыйдзе, Тваю магутнасьць.

Блаславёны Госпад, Бог Ізраіля, адзіны, хто творыць цуды!

І старога і даўгавечнага не пакідай мяне, о Божа, пакуль не раскажу аб сіле тваей гэтаму роду і пра моц тваю тым, што прыйдуць.

Дабраславёны Бог Ізраіляў, Адзіны, што цуды стварае.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter