Псалтыр 5 верш » Псалтыр 5:12 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 5 верш 12

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 5:12 / Пс 5:12

Filter: all
А ўсе, хто на Цябе спадзяецца, будуць радавацца вечна; і Ты будзеш іх асланяць; і будуць хваліцца Табою тыя, хто любіць імя Тваё.

І няхай радуюцца ўсе, якія ў Табе маюць надзею; няхай весяляцца навекі, бо Ты іх бароніш; і няхай узрадуюцца ў Табе тыя, якія любяць імя Тваё.

Пацешацца ўсе, што спадзяюцца на Цябе, будуць радавацца яны вечна. І ўмацуеш іх, і будуць ганарыцца Табою тыя, якія мілуюць імя Тваё.

І ўзрадуюцца ўсі спадзяючыя на Цябе, вечна будуць весяліцца, і Ты будзеш крыць іх; і будуць захапляцца Табою любячыя імя Твае;

Ды няхай радуюцца ўсё, што на Цябе спадзяюцца; няхай весяляцца навекі, бо Ты іх бароніш; і хай узрадуюцца Табою, што мілуюць імя Тваё.

Няхай радуюцца ўсе, што спадзяюцца на Цябе; хай весяляцца навекі, бо Ты іх бароніш; і хай узрадуюцца ў Табе тыя, што любяць Імя Тваё.

І хай узрадуюцца ўсе, што спадзяюцца на Цябе: яны будуць цешыцца давеку, і Ты паселісься сярод іх. І хваліцца будуць Табою ўсе, што любяць імя Тваё.

Няхай цешацца ўсе, што на цябе спадзяюцца, няхай весяляцца навекі: Засланяй іх і хай радуюцца Табою, якія мілуюць Тваё імя.

Да ўзвяселяцца ўсе, хто спадзяецца на Бога, і ўзрадуюцца ўвек, І будзеш жыць з імі, і будуць хваліцца Табою ўсе, хто любіць Цябе.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter