1 Кіраўніку хору: навука Давідава,
2 пасьля таго, як эдаміт Доэг прыйшоў да Саўла і паведаміў, кажучы: Давід увайшоў у дом Ахімэлеха.
3 Чаго ты хвалішся ліхім, (ты) дужасіле? Дабразычлівасьць Бога ёсьць са мною цэлы дзень.
4 Ліха выдумляе язык твой; як вострая брытва ён у цябе, (ты) здрадніку.
5 Ты любіш ліхое больш, чым добрае, гаварыць ілжу больш, чым праўду. Зэля.
6 Ты любіш усе пагібельныя словы, (ты) язык ілжы.
7 За гэта Бог скрышыць цябе і адкіне цябе навекі. За гэта Ён скрышыць цябе і вырве з дому твайго і выкараніць зь зямлі жывых. Зэля.
8 І ўбачаць гэта праведнікі і збаяцца, і яны стануць над ім сьмяцца:
9 вось чалавек, які ня Бога мае сваёй цьвярдыняй, але спадзяецца на веліч багацьця свайго і мацуецца праз сваё ліхадзейства.
10 Але я як зялёнае аліўкавае дрэва ў Доме Бога. Я кладу надзею на міласэрнасьць Бога заўсёды і на векі вечныя.
11 Вечна буду славіць Цябе за тое, што ўчыніў Ты. Буду чакаць на Імя Тваё — бо Яно ёсьць добрае — перад сьвятымі Тваімі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 52

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020