1 Навука Давідава. Малітва, калі ён быў у пячоры.
2 Голасам маім гукаю я да Яговы! Голасам маім малю я Ягову!
3 Перад Ім я выліваю лямантава́ньне маё. Яму пра тугу маю апавядаю.
4 Калі зьнямагае ўва мне дух мой, Ты ведаеш сьцежку маю. На дарозе, якой я іду, яны тайком палажылі мне пастку.
5 Глянь Ты направа! і ўбач Ты! там няма нікога, хто хацеў бы мяне ведаць. Зьнікла для мяне ўсякае сховішча. Ніхто ня клапоціцца пра душу маю.
6 Я гукаю да Цябе, о Ягова, (і) кажу: «Ты ёсьць маё сховішча, удзел мой у зямлі жывых!»
7 Зваж на енк мой, бо я вельмі зьнямоглы. Вырві мяне ад маіх перасьледнікаў, бо яны дужэйшыя за мяне.
8 Вызвалі Ты зь вязьніцы душу маю, каб я славіў Імя Тваё. Праведнікі мяне будуць акаляць, як Ты адплаціш мне.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 142

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020