Псалтыр 53 верш » Псалтыр 53:7 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 53 верш 7

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 53:7 / Пс 53:7

Filter: all
Ён за зло ворагаў маіх пакарае; ісьцінай Тваёю зьнішчыць іх.

Хто дасьць збаўленьне з Сыёну для Ізраіля? Калі Бог верне палонных народу Свайго, будзе радавацца Якуб і будзе весяліцца Ізраіль!

Хто дасць з Сіёна збаўленне для Ізраэля? Калі адменіць Бог долю народа свайго, тады ўзрадуецца Якуб і ўзвесяліцца Ізраэль.

Хто даў бы із Сыёну спасеньне Ізраелю! Як зьверне Бог палон люду Свайго, узрадуецца Якаў, узьвяселіцца Ізраэль.

Ах, каб прыйшло Ізраілю спасеньне з Сыону! Калі паверне Бог лёс народу Свайго, будзе радавацца Якуб, будзе весяліцца Ізраіль.

О, каб зь Сыёну прыйшлі бы паратункі Ізраэлю! Калі Бог скасуе палон народу Свайго, будзе ўрачыста радавацца Якуб, і радавацца Ізраэль.

Ён паверне зло на ворагаў маіх: у праўдзе Тваёй вынішчы іх!

Хто дасьць з Сыёну збаўленьне Ізраілю? Калі Бог __________ __________ __________ узрадуецца Якуб, __________ Ізраіль.

Зверне ліха на ворагаў маіх, Праўдай Сваёй панішчыць іх.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter