Псалтыр 51 верш » Псалтыр 51:3 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 51 верш 3

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 51:3 / Пс 51:3

Filter: all
Чаго хвалішся злачынствам, магутны? Ласка Божая заўжды са мною;

Зьлітуйся нада мною, Божа, паводле міласэрнасьці Тваёй, і праз вялікую літасьць Тваю даруй правіны мае!

Злітуйся нада мною, Божа, паводле міласэрнасці Тваёй; і паводле мноства літасцівасці Тваёй зруйнуй правіннасць маю.

Зьмілуйся над імною, Божа, подле ласкі Свае; подле множасьці міласэрдзя Свайго затры выступы мае.

Зьмілуйся нада мною, Божа, з ласкі Тваёй, ды праз вялікую міласэрнасьць Тваю даруй мне беззаконьні мае!

Зьлітуйся нада мною, Божа, паводля міласэрнасьці Тваёй ды паводля велічы літасьцівасьці Тваёй даруй мне бяззаконьні мае!

Чаго ты, дужы, хвалісься ў злосьці беззаконьнем?

Зьмілуйся нада мною, Божа, зь міласьці тваей, ды праз вялікую міласьць тваю згладзь правіннасьць маю!

Чаго хвалішся ў злосці, герой? Бяззаконне робіш увесь дзень.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter