Псалтыр 101 верш » Псалтыр 101:3 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 101 верш 3

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 101:3 / Пс 101:3

Filter: all
Не хавай аблічча Твайго ад мяне; у дзень смутку майго прыхілі да мяне вуха Тваё; у дзень, калі паклічу Цябе, адразу пачуй мяне.

Не пастаўлю перад вачыма маімі рэчы нягодныя; учынкі паганыя я ненавіджу, не прылепяцца яны да мяне.

Не стаўлю перад вачамі маімі ўчынак нячысты, ненавіджу я таго, хто ўчыняе крывадушныя справы; не дакранаецца да мяне.

Не пастанаўлю рэчы веляла перад ачыма сваімі; ненавіджу ўчынкаў тых, што збачылі, ня прыліпне да мяне;

Не пастаўлю сабе прад вачыма непатрэбныя рэчы; праступства мне ненавісна, ня прыліпне яно да мяне.

Я ня пастаўлю перад вачамі маімі рэч нікчэмную. Я нянавіджу ўчынак адступнікаў: ён ня прыліпне да мяне.

Не адвяртай твару Твайго ад мяне ў дзень, калі буду прыгнечаны; нахілі вуха Тваё да мяне: у дзень, калі буду клікаць Цябе, выслухай мяне хутка!

Не пастаўлю сабе прад маімі вачыма нічога нягоднага: ненавіджу тых што твораць злачынства, ня прыстане яно да мяне.

Не адварочвай твар Твой ад мяне, і ў дзень скрухі маёй дахілі вуха Твае, У дзень, калі заклічу да Цябе, паспяшай пачуць мяне.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter