Псалтыр 55 верш » Псалтыр 55:2 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 55 верш 2

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 55:2 / Пс 55:2

Filter: all
Зьлітуйся, Божа, зь мяне. Бо чалавек хоча мяне праглынуць; кожнага дня на мяне нападаючы, уціскае мяне.

Прыхілі вуха, Божа, да малітвы маёй і не хавайся ад маленьня майго!

Успрымі вушамі, Божа, малітву маю і не ўхіляйся ад малення майго.

Нахіні вуха да малітвы мае, Божа, і не хавайся ад маленьня майго.

Пачуй, о Божа, малітву маю і не хавайся ад маленьня майго!

Божа! Нахілі Вуха да малітвы маёй і ня ўхіляйся ад маленьня майго!

Зьмілуйся нада мною, Божа, бо патаптаў мяне чалавек, увесь дзень, нападаючы, прыцясьняў мяне.

Пачуй, о Божа, малітву маю і не адсувайся ад маленьня майго!

Памажы мне, Божа, бо ўціскае мяне чалавек, увесь дзень нападае і прыгнятае мяне. Уціскаюць ворагі мяне кожны дзень, шмат іх пагардліва паўстала на мяне.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter