Псалтыр 83 верш » Псалтыр 83:4 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 83 верш 4

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 83:4 / Пс 83:4

Filter: all
І птушка знаходзіць сабе жытло, і ластаўка гняздо сабе, дзе пакласьці птушанятак сваіх, каля алтароў Тваіх, Госпадзе сіл, Цару мой і Божа мой!

Супраць народу Твайго яны кнуюць [намеры] таемныя і радзяцца супраць тых, каго Ты ахоўваеш.

Учыняюць яны ліхую нараду супраць Твайго народа, радзяцца супраць тых, каго Ты ўхаваў.

Супроці люду Твайго хітруюць ізраду, і радзіліся супроці тых, каторых Ты крыеш;

Проці народу Твайго куюць яны замыслы здрадніцкія і змаўляюцца проці тых, каго Ты ахоўваеш.

Супраць народу Твайго яны робяць хітрую нараду і змаўляюцца супраць тых, каго Ты ахоўваеш.

Бо і верабей знайшоў сабе жыльлё, і туркаўка гняздо сабе, дзе пакласьці птушанятаў сваіх, — алтары Твае, Госпадзе сілаў, Уладару мой і Божа мой.

Бо і птушка знойдзе сабе дом, и галубіца — гняздо для птушанят сваіх, А я каля ахвярнікаў Тваіх, Божа сілаў, Цару і Божа мой!

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter