Псалтыр 83 верш » Псалтыр 83:3 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 83 верш 3

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 83:3 / Пс 83:3

Filter: all
Душа мая стужылася, прагнучы ў двары Гасподнія; сэрца маё і цела маё імкнуцца да Бога жывога.

Бо вось, узварухнуліся ворагі Твае, і ненавісьнікі Твае паднялі галаву.

Бо вось, загаманілі Твае непрыяцелі, і тыя, што ненавідзяць Цябе, паднялі галовы.

Бо, вось, непрыяцелі Твае заверашчэлі, і ненавідзячыя Цябе паднялі галаву;

Бо вось узварухнуліся ворагі Тваі, і ненавісьнікі Тваі паднялі галаву.

— Бо вось! — ворагі Твае зашумелі, і нянавісьнікі Твае паднялí галаву.

Душа мая зьнемагае і тужыць па дварах Гасподніх, сэрца маё і цела маё ўзрадаваліся ў Богу жывым.

Тужыць і знемагае душа мая па сялібах Божых! Сэрца мае і плоць мая ўзрадавалася пра Бога жывога.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter