Псалтыр 16 верш » Псалтыр 16:4 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 16 верш 4

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 16:4 / Пс 16:4

Filter: all
У дзеях людзскіх, па слове вуснаў Тваіх, я ахоўваў сябе ад шляхоў прыгнятальніка.

Памножацца прыкрасьці ў тых, якія сьпяшаюцца за [богам] чужым; я ня буду выліваць ахвяры іхняй крывавай, ані імёнаў іхніх ня буду браць у вусны мае.

Памнажаюцца смуткі тых, якія спяшаюцца ўслед за чужымі багамі. Не буду складаць ім ахвяры крывавай і не назаву іх імёнаў вуснамі маімі.

Хай памножацца немарасьці тых, што барзьдзяць да другога; я не ўзальлю ўзьліваньняў іхных крывяных і ня буду насіць імёнаў іхных на вуснах сваіх.

Бязьмежна туга тых, што вымянялі сабе бога чужога; не хачу я складаць жэртвы іх крывавае, ані імёнаў іхніх успамінаць вуснамі маімі.

Многа клопату маюць тыя, што ўхваляюць іншага (бога). Я ня буду ўхваляць іхныя крывавыя ахвяры, і іхныя імёны ня буду ўспамінаць вуснамі маімі,

Каб вусны мае не гаварылі пра справы людзкія, я, згодна са словамі вуснаў Тваіх, трымаўся цьвёрдых шляхоў.

Бязьмежнае гора тых, што ідуць за чужымі ідаламі: я ня буду ніколі выліваць крыві ў жэртвах іх, ані імёнаў іх вымаўляць вуснамі маімі.

Маўчаць вусны мае пра справы рук чалавечых, Дзеля слоў Тваіх хадзіў я шляхам цяжкім.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter