Псалтыр 56 верш » Псалтыр 56:7 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 56 верш 7

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 56:7 / Пс 56:7

Filter: all
На ногі мае ўгатавалі сетку: душа мая панікла; выкапалі перада мною яму, і самі ўпалі ў яе.

Яны зьбіраюцца і хаваюцца, яны высочваюць сьляды мае, бо цікуюць на душу маю.

Усчынялі яны лаянку, строілі падкопы, самі сачылі за крокамі маімі. Так, як шукалі яны душу маю,

Зьбіраюцца, хаваюцца, назіраюць за маімі сігнямі, быццам цікуюць на душу маю.

Яны зьбіраюцца й сочаць мяне, падглядаюць крокі мае, каб схапіць маю душу.

Яны зьбіраюцца разам. Яны сочаць за мной. Яны назіраюць за маімі крокамі, каб ухапіць маю душу́.

Яны нарыхтавалі сеці для ног маіх і прыціснулі душу маю; выкапалі дол перада мною і самі ўпалі ў яго.

Зьбіраюцца, хаваюцца, сочаць крокі мае, каб схапіць душу маю.

Сеці прыгатавалі нагам маім і шукалі душы маёй, Выкапалі яму перада мной, і самі ўваліліся ў яе.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter